Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адзначылі дзень нараджэньня Караткевіча (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.11.2015 18:46
  • Караткевіч.mp3
Апублікаваныя нядаўна дзёньнікі Ўладзіміра Караткевіча паказваюць яго з зусім іншага боку.

У Варшаве адзначылі дзень нараджэньня Ўладзіміра Караткевіча.
Удзельнікі сустрэчы ў Варшаве, прысьвечанай 85-й гадавіне з дня нараджэньня Ўладзіміра Караткевіча, мелі магчымасьць пазнаёміцца з фільмам пра аўтара так знакамітых раманаў, як «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак альшанскі» ці «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», а таксама паслухаць даклад літаратуразнаўцы й тэатроляга Андрэя Масквіна.
На думку дасьледчыка, апублікаваныя нядаўна ў часопісе «Дзеяслоў» невялікія дзёньнікі Караткевіча паказваюць пісьменьніка з зусім іншага боку.
Дагэтуль дзёньнікі Караткевіча былі невядомыя. Ніхто ня ведаў, што ён рабіў запісы для сябе.
Шырэй пра апублікаваныя ў «Дзеяслове» дзёньнікі Караткевіча ды значэньне ягонай творчасьці для маладога пакаленьня беларусаў – у сюжэце Яраслава Іванюка.

рэпартаж у далучаным гукавым файле

/

/

фота: Я.Іванюк/Беларуская служба

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт