Logo Polskiego Radia
Print

Па пратораным шляху

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.11.2015 16:00
  • Па пратораным шляху.mp3
У Менску адбылася цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта.
foto: wikipedia

Аднак фонам для ўрачыстасьці сталі заявы дзяржаўных чыноўнікаў пра патрэбы зьменаў і мадэрнізацыі асабліва ў эканоміцы. Ці гатовы на гэта новы стары кіраўнік?

5 інаўгурацыя прайшла вельмі ўрачыста. У Палацы Незалежнасьці сабралася больш за тысячу гасьцей, сярод якіх дзяржаўныя службоўцы, дэпутаты, чальцы Савета Рэспублікі, кіраўнікі ўладнай вэртыкалі, дыпляматы й замежныя госьці.

Лукашэнка ўступіў на пасаду пасьля складаньня прысягі, паведамляе Беларускае радыё. Пасьля чаго старшыня ЦВК Ярмошына ўручыла яму пасьведчаньне прэзыдэнта. У сваім выступе новапрызначаны кіраўнік краіны паабяцаў утрымаць тэмпы разьвіцьця краіны.

Аляксандар Лукашэнка: Мы ішлі сваім шляхам, які паказаў правільнасьць нашых дзеяньняў. Нам ёсьць чым ганарыцца сёньня. Мы стварылі жыцьцяздольную дзяржаву, мадэрнізавалі прамысловасьць. Я перакананы, што яшчэ ў гэтым пяцігодзьдзі яна дасьць эфэкт, а створаны патэнцыял дазволіць забясьпечыць разьвіцьцё Беларусі, нават у пэрыяд глябальных эканамічных трасеньняў.

Гэта разумеюць і самі ўлады. Пра што сьведчаць апошнія заявы чыноўнікаў на канфэрэнцыях у Менску. Маўляў, парог стабільнасьці эканомікі дасягнуты. Далей будзе альбо пагаршэньне, альбо рэформы й мадэрнізацыя. На думку палітоляга Андрэя Ляховіча, на бліжэйшы год курсам Лукашэнкі стануць асьцярожныя эканамічныя рэформы й нуль зьменаў у палітычнай сфэры.

Андрэй Ляховіч: Будуць асьцярожныя рэформы, што мы бачылі за гэты год. У краіне ішлі працэсы скарачэньня празьмернай занятасьці на прадпрыемствах, барацьба з інфляцыяй. З боку ўладаў чуваць размовы пра структурныя рэформы, плян якіх абяцаюць агучыць у 2016-м годзе. Разам з тым гэта ня будзе азначаць, што пачнецца хоць нейкая палітычная лібэралізацыя.

Аднак, прагназаваныя рэформы могуць быць зьвернуты ў любы момант. Беларускія ўлады ня раз дэманстравалі, што для іх статус-кво важнейшы за любыя пераўтварэньні.

падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт