Украінскія цукеркі - пагроза для польскіх
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        05.11.2015 11:14
                    
                                 
                
                
                    Экспансія ласункаў з Украіны прычыняецца да таго, што сытуацыя польскіх вытворцаў становіцца ўсё больш цяжкой.
                
                
                    
                        
Крама з шакалядам у БэльгііАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Rzeczpospolita: Рост імпарту цукерак і шакаляду з Украіны непакоіць польскія фірмы. Найслабейшыя зь іх могуць абанкруціцца. «Экспансія ласункаў з Украіны прычыняецца да таго, што сытуацыя польскіх вытворцаў становіцца ўсё больш цяжкой», – кажа старшыня Таварыства польскіх вытворцаў шакалядных вырабаў Марэк Пжэзьдзяк. Цэны цукерак з Украіны на 30-40% ніжэйшыя.
Частка польскіх фірм уводзіць украінскія цукеркі пад уласнай маркай. Экспэрты кажуць, што гэта будзе ўдар па найслабейшых вытворцах, якія ня маюць добра разьвітай сеткі распаўсюду. Больш таго, Марэк Пшэзьдзяк баіцца, што многія, асабліва малыя й сярэднія фірмы, могуць ня справіцца з агрэсіўнай канкурэнцыяй і абанкруцяцца.
Пакуль украінская доля ў цэлым імпарце ласункаў у Польшчу вельмі малая. Аднак пастаўкі з-за ўсходняй мяжы растуць у вельмі хуткім тэмпе. Польскі рынак заліваюць у асноўным цукеркі. Цягам першых васьмі месяцаў бягучага году імпарт цукерак з Украіны вырас на 426%, да амаль 1,5 млн эўра.
ав