Палесьсе на старых фотаздымках 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        04.10.2015 20:12
                    
                                 
                
                    
                
                
                    У варшаўскім Дзяржаўным этнаграфічным музэі працуе выставы пад назвай «Чароўнасьць Палесься».
                
                
                    
                        
pinsk.pl
                     
                
                
                
               
                
                         У варшаўскім Дзяржаўным этнаграфічным музэі працуе выставы пад назвай «Чароўнасьць Палесься». Унікальныя фотаздымкі, зробленыя ў дарэвалюцыйны час, цяпер знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музэя Рэспублікі Беларусь. 
На выставе прадстаўленыя фотаздымкі аўтарства Ісаака Сербава – беларускага этнографа, фальклярыста й археоляга. У 1910-1913 гадах ён як сябра Расейскага геаграфічнага таварыства арганізаваў этнаграфічныя экспэдыцыі на Палесьсе. Іх вынікам стала некалькі соцень фотаздымкаў, частку зь якіх можна ўбачыць у Варшаве. На фота прадстаўленыя тыпы паляшукоў, іх штодзённае жыцьцё, побыт, праца, вопратка й традыцыі. 
Выстава арганізаваная пры ўдзеле Культурнага цэнтра Беларусі пры амбасадзе РБ у Польшчы. Дырэктар цэнтра, дарадчык пасольства Эдуард Швайко распавёў нам пра ідэю выставы, а таксама іншыя мерапрыемствы, якія арганізоўвае Культурны цэнтар. Зь ім размаўляе Валеры Саўко. 
размова ў далучаным гукавым файле