Logo Polskiego Radia
Print

Эўропа адгароджваецца ад Беларусі?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.09.2015 16:00
  • Эўропа адгароджваецца ад Беларусі.mp3
Будова памежных платоў набірае абароты ў ЭЗ.
Police looking for evidence; photo - PAP/Grzegorz JakubowksiPolice looking for evidence; photo - PAP/Grzegorz Jakubowksi

Вугоршчына адгарадзілася плотам ад Сэрбіі, цяпер гародзіцца ад Харватыі. Прычыны імігранты. Нечакана з падобнай ініцыятывай выйшла Латвія. Рыга хоча адгарадзіцца ад сваіх усходніх суседзяў: Расеі ды Беларусі.

Пабудова плоту заплянавана ў рамках ўмацаваньня усходніх рубяжоў Эўразьвяза. Латвія атрымала 17 мільёнаў эўра ды хоча прызначыць іх на будаўніцтва плату на мяжы. Міністар унутраных спраў Латвіі заявіў, што ўжо ёсьць гатовы праект, а будаўнічыя працы могуць пачацца яшчэ сёлета. Рыга плянуе завершыць будаўніцтва цягам 4 год.

Якая прычына дадзенай ініцыятывы? Паводле афіцыйнай Рыгі агароджа будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў, якія захочуць трапіць на тэрыторыю Латвіі. Гэта, маўляў, таней, чым высылаць іх назад, дэпартаваць у краіны адкуль яны прыйшлі. Аднак, летась латвійская памежная служба затрымала 239 нелегальных мігрантаў. Гэта значна менш, чым у выпадку Вугоршчыны. Ці будаўніцтва плата не прывядзе да пагаршэньня адносін з суседзямі, асабліва з Беларусьсю ды Расеяй. На гэтую тэму мы размаўляем з палітолягам Андрэем Фёдаравым.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт