Logo Polskiego Radia
Print

Мяцеж генэрала

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.09.2015 15:30
  • Мяцеж генэрала.mp3
Падзеі двух мінулых тыдняў падзеі ў Таджыкістане скалыхнулі не толькі гэтую краіну, але ўвесь рэгіён.

Упершыню за апошнія гады Цэнтральная Азія апынулася на мяжы сур'ёзнай дэстабілізацыі. Прычынай сталі падзеі ў Таджыкістане. У гэтай краіне меў месца вайсковы мяцеж і спроба захопу ўлады. Наколькі гэта была сур'ёзная спроба гаворыць той факт, што мяцеж узначаліў намесьнік міністра абароны краіны Абдухалім Назарзада. Гэтыя падзеі мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавы. Што стала прычынай мяцежу?

Павал Усаў: Фармальна ўсё пачалося 4 верасьня бягучага году, калі загадам прэзыдэнта Эмамалі Рахмона Абдухалім Назарзода, тагачасны намесьнік міністра абароны Таджыкістану, быў звольнены з пасады з дзіўнай фармулеўкай “за зьдзейсьненае злачынства”. У гэты ж дзень група ўзброеных людзей пад ягоным кіраўніцтвам напала на міліцэйскія пасты. Ў першы дзень супрацьстаяньня з уладамі загінула каля дзесятка міліцыянтаў.

Якая была рэакцыя таджыкскіх уладаў? Што казалі мяцежнікі?

Павал Усаў: Афіцыйныя ўлады заяўлялі, што генэрал быў зьвязаны з крымінальнікамі (гандлем зброяй) ды ісламістамі. Нейкай альтэрнатыўнай інфармацыі на конт гэтых падзеяў не было. Толькі праз некалькі дзён у інтэрнэце зьявілася інфармацыя ад мяцежнага генэрала. Паводле словаў генэрала прычынай мяцяжу стаўся намер ўладаў арыштаваць сябраў і актывістаў Аб’яднанай Таджыкскай апазыцыі, якая адмовілася ўдзельнічаць у працэсе ліквідацыі іншай апазыцыйнай арганізацыі Партыі Ісламскага Адраджэньня Таджыкістану. Таксама, генэрал паведаміў, што ўлады намагаліся арганізаваць напады на розныя аддзелы міліцыі і абвінаваціць у гэтым дзеяча АТА. Напрыклад, спэцыялісты кажуць пра тое, што атака на адзел міліцыі ў горадзе Вахдата быў сфабрыкаваны. Улады самі інсцэнізавалі напад мяцежнікаў і падкінулі целы забітых (якія былі арыштаваныя ймі раней).

Генэрал Назарзода быў адным з апошніх прадстаўнікоў АТА які знаходзіўся на такой высокай пасадзе, кажа экспэрт.

Павал Ўсаў: Пасьля прарыву ў Рамітскую цясьніну група Назарзода, якая налічвала каля 30 чалавек пратрымалася там да 16 верасьня. Улады накіравалі туды сьпэцыяльныя войскі, самалёты і верталёты. Па некаторым дадзеным у падаўленьні мяцяжу дапамагала Масква. У выніку, амаль усіх прыхільнікі генэрал былі зьнішчаны, як і ён сам. Пасьля “паўстаньня” генэрала ўлады распачалі хвалю рэпрэсій супраць актыўнай апазыцыі Таджыкістану, якая складала адзіную пагрозу для Рахмона. Ужо 11 верасьня афіцыйныя ўлады распаўсюдзілі інфармацыю, што мірная дамоўленасьць з апазыцыяй, якая была падпісана ў 90 гадах, была памылкай.

Новая палітыка Рахмона можна сур’ёзным чынам пагоршыць сытуацыю ў краіне, якая трымалася на слабай раўнавазе бакоў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

tags: бунт
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт