Logo Polskiego Radia
Print

Антыпуцінаўская салідарнасьць заўзятараў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.09.2015 14:01
Матч Украіна-Беларусь у Львове стаў для заўзятараў нагодаю для антыпуцінаўскай акцыі.
Наша Ніва

Gazeta Wyborcza: У суботу ў Львове каманда Ўкраіна перамагла беларусаў зь лікам 3:1. Аднак матч з самага пачатку выклікаў ня толькі спартыўныя эмоцыі. Перад гульнёй украінскія й беларускія заўзятары разам прайшлі вуліцамі Львова. На чале некалькі тысячнай калёны быў бачны напіс «Брацтва сумленьняў», а натоўп крычаў «Разам на заўсёды!» і выкрыкваў антыпуцінаўскія лёзунгі. Дэманстранты таксама несьлі транспарант з напісам «За вашу й нашу свабоду!» і партрэты ўкраінскіх нацыяналістычных лідараў – Сьцяпана Бандэры й Рамана Шухевіча. Над дэманстрантамі луналі нацыянальныя сьцягі.

«Раней мы зь беларусамі біліся. Цяпер нас аб’яднаў Пуцін. Адной зь першых ахвяр на Майдане быў беларус. З таго часу мы ня маем прэтэнзій да беларусаў», – казаў адзін зь лідараў львоўскіх заўзятараў Тарас Паўліч.

Нават параза, якая азначала канец шанцаў Беларусі на EURO 2016, не папсавала настрою. «Дзякую заўзятарам абедзьвюх камандаў на надзвычай цёплую й прыязную атмасфэру на стадыёне», – напісаў на Фэйсбуку Пётр Парашэнка.

Інакш львоўскія падзеі ацаніла беларуская грамадзкая думка. І хоць дзяржаўныя СМІ замоўчвалі пра палітычныя жэсты, то на беларускіх інтэрнэт-форумах называлі заўзятараў палітыканамі й абвінавачвалі ў здрадзе сваёй каманды.

Дасьледаваньні грамадзкай думкі паказалі, што большасьць беларусаў падтрымлівае становішча Расеі ў канфлікце ва Ўкраіне. Паводле спартыўнага аглядальніка «Нашай Нівы» Сяргея Панкаўца, рознагалосьсе паміж шырокай грамадзкай думкай і настроямі заўзятараў паглыбляецца. У асяродзьдзі заўзятараў можна заўважыць выразны рост патрыятычнага настрою й зьмяншэньне сымпатыі да Расеі.

Яшчэ ў 2008 годзе на беларуска-ўкраінскіх матчах рэгулярна адбываліся сутычкі паміж заўзятарамі. Аднак рэвалюцыя на Майдане і ўдзел у ёй украінскіх заўзятараў памянялі падыход беларускіх фанаў футболу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт