Logo Polskiego Radia
Print

Францішак напісаў ліст аўтарцы кнігі пра аднаполыя сем'і

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.08.2015 17:13
У лісьце гаворыцца, што папа рымскі дзякуе ёй за ідэю й эмоцыі, якія ў яго выклікала кніга.
 Папа Франциск Папа Францискwww.flickr.com

Аўтарка італьянскай кнігі для дзяцей, у якой апісвае розныя тыпы сямей, у тым ліку аднаполыя, атрымала ліст ад папы рымскага Францішка, у якім ён падзякаваў ёй за працу. Пра гэта паведамляе «Gazeta Wyborcza». У кнізе «Piccolo uovo» («Малое яйка») Франчэска Пардзі апісвае прыгоды малога яйка, якое на сваім шляху сустракае, у прыватнасьці, двух пінгвінаў-мужчынаў, што выхоўваюць пінгвінят, а таксама дзьвюх трусіх, якія выхоўваюць малых трусянят. Нацыяналістычныя й кансэрватыўныя палітыкі абвінавацілі аўтарку ў пашырэньні ідэалёгіі гендэр. А мэр Вэнэцыі Люіджы Бруньяра забараніў продаж кнігі ў горадзе.
І вось, некалькі дзён таму Франчэска Пардзі атрымала ліст, адпраўлены сакратарыятам пантыфіка. У лісьце гаворыцца, што папа рымскі дзякуе ёй за ідэю й эмоцыі, якія ў яго выклікала кніга, і спадзяецца, што аўтарка будзе працаваць надалей для маладога пакаленьня і ў імя пашырэньня агульначалавечых і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў. «Я ня думаю, што Францішак падтрымлівае аднаполыя сем’і», – сказала аўтарка й падкрэсьліла, што аднак, паводле яе, Францішак разумее, што сьвет разнародны й што ў ім геі й лесьбіянкі павінны мець свае правы, паведамляе «Gazeta Wyborcza».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт