Японскія пэнсіянэры ў турме
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.08.2015 14:57
У Японіі пажылыя людзі зьдзяйсьняюць больш злачынстваў чым падлеткі.
flickr.com
Японія – гэта адна з краінаў, дзе працэс старэньня грамадзтва бачны асабліва выразна. Са студзеня па чэрвень бягучага году упершыню асобы старэйшыя за 65 гадоў зьдзейсьнілі больш правапарушэньняў, чым маладыя людзі, паведамляе тыднёвік „Wprost”.
Паводле дадзеных японскага Нацыянальнага агенцтва паліцыі, у гэты пэрыяд арыштавана 23 тысячы 600 пажылых людзей і менш, чым 20 тысяч асоб ва ўзросьце 14-19 гадоў.
З-за выразнага скарачэньня колькасьці грамадзянаў (цягам бліжэйшых 50 гадоў папуляцыя Японіі хутчэй за ўсё ўпадзе да 90 мільёнаў з цяперашніх 127 мільёнаў) доля пажылых людзей у грамадзтве будзе павялічвацца. Расьці будзе таксама колькасьць учыненых імі злачынстваў. Гэта не зьдзіўляе, паколькі цяпер старэйшых людзей у Японіі больш чым дзяцей.
Хоць злачынствы, зьдзейсьненыя старэйшымі асобамі, наогул, дробныя й мала спэктакулярныя, то японскае правасудзьдзе ставіцца да іх жорстка.
Напрыклад, 69-гадовы мужчына, злоўлены ў чарговы раз на крадзяжу ежы, быў прысуджаны да 2 гадоў турмы.
Здараюцца таксама трагічныя падзеі. Напрыклад, у чэрвені пажылы пасажыр хуткага цягніка абліў сябе лёгкаўзгаральнай вадкасьцю й зьдзейсьніў самаспаленьне. Самагубца памёр, а разам зь ім адзін з пасажыроў, нагадвае тыднёвік „Wprost”.
аз