Канец эпохі Яна Кульчыка ў польскім бізнэсе
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.07.2015 11:27
Кульчык быў здольным прадпрымальнікам, але быў таксама самым буйным польскім мэцэнатам мастацтва і спорту.
www.pap/polskieradio.pl
Мы ўжо паведамлялі ўчора пра нечаканую сьмерць самага багатага паляка – Яна Кульчыка, які памёр у венскім шпіталі ў выніку пасьляапэрацыйных ускладненьняў. Сёньня ўсе польскія выданьні на першых старонках пішуць пра бізнэсмэна, багацьце якога ацэньваецца прыкладна ў 15 млрд. злотых.
Калі стала вядома пра сьмерць Кульчыка, акцыі яго прадпрыемстваў на біржы пачалі падаць – паведамляе Rzeczpospolita. Аднак хутчэй за ўсё стратэгіі бізнэсу нічога не пагражае, паколькі Кульчык, будучы вельмі мудрым чалавекам, паклапаціўся аб пераемніцтве свайго бізнэсу. Ён падрыхтаваў да працы свайго сына, хаця ніяк ня мог прадбачыць, што гэтая хвіліна прыйдзе так хутка. Мільярдэр назіраў за лёсам інвэстыцыі жыцьця заснавальніка тэлебачаньня TVN Яна Вэйхэрта, які таксама памёр нечакана, але не падрыхтаваў да пераемніцтва сваіх дзяцей.
Ян Кульчык займаўся такімі сфэрамі эканомікі, як энэргетыка, нафта- і газаздабыча, інфраструктура, нерухомая маёмасьць. Удзельнічаў у прыватызацыі буйных дзяржаўных прадпрыемствах. Чаму якраз ён атрымаў акцыі? Некаторыя мяркуюць, што так выйшла дзякуючы яго знаёмствам, іншыя – адукацыі, характару ды шанцаваньню.
Ян Кульчык быў здольным прадпрымальнікам, але быў таксама самым буйным польскім мэцэнатам мастацтва і спорту. Ён умеў і хацеў дзяліцца сваім вялікім посьпехам. Падтрымліваў розныя мастацкія праекты сумамі, якія ідуць у мільёны злотых. Быў вельмі ўражлівы на ўсё, што зьмяшчаецца ў паняцьці гуманізму, у тым ліку на культуру.
Rzeczpospolita/нг