Навошта нам ШАС
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        10.07.2015 17:00
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Беларусі прадстаўлены статус назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацы.
                
                
                    
                        
A performance in Shanghai. Photo: Filharmonia Baltycka/Dorota Nowakowska
                     
                
                
                
               
                
                         У Беларусі пачаўся “Славянскі Базар”. Традыцыйна яго адкрываў Аляксандар Лукашэнка. Сёлета замест Віцебска беларускі кіраўнік паляцеў у Уфу. Там адбываецца саміт адразу ажно трох арганізацый: ШАС, БРІКС ды ЭўразЭС. Якія пытаньні паехаў туды рашаць Лукашэнка?
Паводле афіцыйнай інфармацыі ў Уфе беларускаму лідару ўдалося сустрэцца з Уладзімірам Пуціным ды ў канструктыўнай і прыяцельскай атмасфэры абмеркаваць “шляхі пераадоленьня нэгатыўных тэндэнцый ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве дзьвюх краін”.
Апроч таго Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова актыўна далучыцца да розных напрамкаў супрацоўніцтва ў рамках БРІКС ды ШАС. Маўляў афіцыйны Менск даўно і пасьлядоўна прасоўвае ў сьвеце ідэю “інтэграцыі інтэграцый”, то бок пабудовы раўнапраўных ды узаемавыгадных адносін без падзелам паміж Захадам ды Ўсходам, Поўначчу ды Поўднем. У беларускай незалежнай прэсе зазначылі, што ў Уфу беларускага кіраўніка пагналі больш празаічныя рэчы:  пагаршаючы стан эканомікі ды патрэба крэдытаў напярэдадні выбараў.
Мы паспрабавалі разабрацца чаго больш у гэтай ініцыятыве далучэньня да новых міжнародных арганізацый з боку беларускіх уладаў: глябальнага ці лякальнага, жаданьня уплываць на палітыку ў маштабах плянэты, ці вырашэньне выключна сваіх партыкулярных інтарэсаў. Дадзеныя пытаньні мы абмяркоўваем з беларускім палітолягам з менскага Інстытута палітычных дасьледаваньняў Андрэем Казакевічам.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч