Logo Polskiego Radia
Print

Polityka: Чаму на Фэйсбуку няма парнаграфіі?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.06.2015 10:00
Кожную хвіліну на YouTube трапляе 300 гадзін відэаматэрыялаў, на Facebooku паяўляецца 2,5 мільёны новых запісаў.

Як зрабіць, каб сярод іх не было парнаграфіі й матэрыялаў з насільлем? Трэба стварыць службу «прыбіральшчыкаў» інтэрнэту.

Нямногія карыстальнікі YouTube ці Facebooku пабачылі на гэтых парталах відэа зь дзіцячай парнаграфіяй, жорсткімі разборкамі наркадылераў ці катаваньні жывёл. Усё гэта дзякуючы людзям, якія перахопліваюць такі зьмест. Як правіла яны працуюць далёка ад нас і чысьцяць сеціва, калі мы сьпім. Яны ня робяць гэтага толькі для нашага добрага самаадчуваньня. Іх нялёгкі занятак павінен захаваць вобраз сацыяльных сетак як месца прыязнага лузерам і запэўніць зацікаўленьне рэклямадаўцаў. Сацыяльныя сеткі не ахвотна прызнаюцца да высілку, які ўкладваецца ў «прыбіраньне», і ня дзеляцца інфармацыяй аб працэдурах.

І хоць стала трываюць экспэрымэнты над альгарытмамі для аўтаматычнай ідэнтыфікацыі запісаў і відэа, то ў сеціве надалей ніхто лепш за чалавека не распазнае забаронены зьмест. Для выдаленьня са старонкі нелегальнага зьместу працуе шмат людзей – у сьвеце гэта прыкладна каля 100 тысяч чалавек. Гэта ўдвая больш, чым усіх працаўнікоў Google і ў 14 разоў больш, чым працаўладкоўвае Facebook.

Такая праца не застаецца без уплыву на псыхіку. Ня многія вытрымліваюць на ёй больш, чым некалькі месяцаў. У некаторых фірмах такія асобы маюць запэўнены доступ да псыхоляга. Асобы, якія чысьцяць сацыяльныя сеткі, толькі на пачатку адчуваюць задавальненьне, што выдаляюць запісы расістаў ці садыстаў. У пэўным моманце яны разумеюць, што ня могуць здаць аўтараў паліцыі, паколькі іх ня ведаюць. І хоць мадэрацыя зьместу – гэта параўнальна новая галіна, то ацэньваецца, што адзін працаўнік за тыдзень выдаляе каля 400 тысяч здымкаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт