Польшча безабаронная
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        15.06.2015 15:05
                    
                                 
                
                
                    Кепская дысьлякацыя войск – галоўная памылка, якая можа пазбавіць Польшчу незалежнасьці. 
                
                
                    
                        
isaf.wp.mil.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Штодзёнка “Rzeczpospolita” піша пра абаронную здольнасьць краіны. 
Газэта абапіраецца на ацэнцы ўплывовага генэрала Леона Камарніцкага. Ягоная ацэнка прагучала ў момант, калі ў Польшчы праходзяць шырокамаштабныя манэўры НАТО. Іх мэта – прадэманстраваць гатоўнасьць Альянсу да абароны Польшчы.
Аднак пакуль Польшча ня ў стане абараніць сябе. НАТО ў гэтым не дапаможа, бо яно ня можа замяніць уласныя высілкі ў справе ўмацаваньня сваёй абароннай здольнасьці, піша выданьне.
Асноўную праблему генэрал бачыць у кепскім разьмяшчэньні вайсковых гарнізонаў. Яны раскіданыя паблізу паўночнай, заходняй і часткова паўднёвай мяжы. Уздоўж усходняй мяжы на глыбіню 150 км ў напрамку Варшавы поўная “дзірка”. Газэта зазначае, што Войска Польскае павінна перасунуць часьці з Захаду бліжэй у цэнтар краіны, а з Поўначы адсунуць войскі ад мяжы з Расеяй.
Газэта крытыкуе таксама нежаданьне ўладаў утрымліваць у належным стане вайсковыя фартыфікацыі й падрыхтаваць новыя ўмацаваньні. У якасьці яшчэ адной памылкі называецца зацягваньне са стварэньнем Нацыянальнай гвардыі ў краіне.
Расклад сілаў Войска Польскага значна не зьмяніўся ў параўнаньні з часамі Варшаўскага Пакта, падсумоўвае польскае выданьне.
юл