Logo Polskiego Radia
Print

Копач пазбываецца ад скампраметаваных палітыкаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.06.2015 10:53
На месца міністраў, прозьвішчы якіх паявіліся або могуць паявіцца на стужках, прэм'ер шукае новыя твары.

Усе выданьні шмат увагі прысьвячаюць перастаноўкам у польскім урадзе. Здымаючы з пасады міністраў і схіляючы да адстаўкі сьпікера Сэйму, прэм’ер-міністар Эва Копач пазбылася людзей, прозьвішчы якіх паявіліся ў скандале, зьвязаным з падслухоўваньнем высокапастаўленых палітыкаў у рэстаранах. Шукаючы новых палітыкаў, яна таксама намерана падстрахавацца на выпадак, калі паявяцца новыя запісы – піша Gazeta Wyborcza.

Існуе шмат чутак аб тым, што новыя стужкі паявяцца падчас выбарчай кампаніі ў парлямэнт. Тыя людзі, гутаркі якіх былі запісаны, ня зьдзейсьнілі злачынства, але пастаяннае змаганьне са стужкамі вельмі ўскладняе працу ўраду.

У сераду прэм’ер-міністар падпісала адстаўку трох міністраў: здароўя Барташа Арлуковіча, спорту Анджэя Берната і дзяржаўнай скарбніцы Уладзімежа Карпіньскага, а таксама трох віцэ-міністраў: навакольнага асяродзьдзя Станіслава Гаўлоўскага, эканомiкі Томаша Тамчыкевіча, кіраўніка дарадчыкаў прэм’ера Яцэка Растоўскага. На іх месцы Копач пашукае кандыдатаў сярод маладых дзеячаў, паколькі на яе думку толькі такі варыянт будзе сапраўдным абнаўленьнем ураду.

Надоечы ў інтэрнэт праніклі сотні старонак актаў сьледзтва, якое датычыць падслухоўваньня палітыкаў. Гэта, між іншым, сьпіс асобаў, якіх запісывалі афіцыянты. Супрацоўнікі Эвы Копач перакананыя, што да публікацыі дакумэнтаў падбухторвала апазыцыйная партыя Права і справядлівасьць.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт