„Начныя ваўкі” хвалююць палякаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.04.2015 16:05
Расейскія байкеры плянуюць наведаць, між іншым, гітлераўскі канцлягер „Аўшвіц-Біркенаў”.
9 тысяч польскіх карыстальнікаў „Фэйсбука” ня хочуць, каб „Начныя ваўкі” - расейскія байкеры, якія адкрыта падтрымліваюць імпэрскую палітыку Ўладзіміра Пуціна, падарожнічалі на матацыклах праз тэрыторыю Польшчу. 1 тысяча інтэрнэт-карыстальнікаў ня маюць нічога супраць. Гэтыя першыя заклікаюць не ўпускаць расейцаў, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.
Расейскія байкеры зьбіраюцца ў мотапрабег па цэнтры Эўропы ў 70-ую гадавіну заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Праз Польшчу яны плянуюць праехаць у канцы красавіка й пачатку траўня. Пазьней яны накіруюцца ў Славаччыну, Чэхію, Аўстрыю й Бэрлін.
„Начныя ваўкі” плянуюць пачаць свой мотапрабег 25 красавіка ў Маскве. Яны наведаюць Менск, Берасьце, Уроцлаў, Брно, Браціславу, Вену, Мюнхен, Прагу, Таргаў ды 9 траўня прыедуць у Бэрлін.
„Кожны можа ўдзельнічаць у гэтым праекце. На шляху мотапрабегу мы наведаем помнікі Айчыннай вайны”, - пішуць чальцы арганізацыі на сваім сайце.
Паводле непацьверджаных інфармацыяў, у Польшчы яны плянуюць наведаць Пененжна (ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве), каб наведаць помнік генэралу Чарняхоўскаму, а таксама музэй у былым гітлераўскім канцлягеры „Аўшвіц-Біркенаў”.
Супраць прабегу на „Фэйсбуку” запратэставалі 9 тысяч палякаў. Адначасова цягам трох дзён 2,5 тысяч палякаў падпісалі пэтыцыю да міністра замежных спраў Гжэгажа Схэтыны з патрабаваньнем катэгарычнай забароны на выдачу чальцом расейскай арганізацыі польскіх уязных візаў.
Аднак, паводле дадзеных Міністэрства замежных спраў, праўдападобна, у „Начных ваўкоў” ёсьць ужо нямецкія візы, якія дазваляюць на ўезд на тэрыторыю Шэнгенскай зону, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.
аз