Logo Polskiego Radia
Print

Халіфат разьліваецца па Афрыцы й Азіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.02.2015 15:16
Ісламская дзяржава стала прыкладам для тэрарыстаў з Афрыкі, Азіі й Каўказу.

Нягледзячы на ўдары, якія міжнародная кааліцыя наносіць па пазыцыях джыхадыстаў, Ісламская дзяржава надалей кантралюе буйныя тэрыторыі Сырыі й Іраку. Вашынгтон дасканала разумее, што барацьба з самаабвешчаным халіфатам Абу Бакра аль-Багдадзі будзе патрабаваць павелічэньня заангажаваньня на Бліскім Усходзе.

Тым часам Ісламская дзяржава стала прыкладам для тэрарыстычных груповак таксама ў іншых рэгіёнах сьвету. Аль-Багдадзі даказаў, што магчыма стварыць ніба-дзяржаву, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Мэтай гэткіх твораў зьяўляецца стварэньне халіфату – дзяржавы, якая будзе рэалізаваць ідэю адзінства ўсіх вернікаў ісламу.

У верасьні 2014 году ўласны халіфат абвясьціла група „Бако харам”, якой удалося авалодаць рэгіёнам у Нігерыі. Ейныя баевікі ўсё больш адважна паводзяць сябе таксама ў суседнім Чадзе, Камэруне ці Нігры.

Амбіцыі стварэньня халіфату мае таксама некалькі групаў далей на Поўнач. Лібія пасьля зьвяржэньня Муамара Кадафі фактычна падзеленая на дзьве часткі. Заходняй часткай кіруюць кансэрватары, якія ня баяцца супрацоўнічаць з экстрэмістамі, што дамагаюцца ўвядзеньня шарыяту. Да гэтай пары ляяльнасьць Ісламскай дзяржаве абяцалі тры лібанскія групоўкі.

Камэнтатары зьвяртаюць таксама ўвагу на паргозу з боку экстрэмісцкіх груповак у Самалі й Емэне. Па-за дзяржаўным кантролем знаходзяцца таксама горныя рэгіёны заходняга Пакістану, дзе актыўна дзейнічае Талібскі рух Пакістана, які адказвае, між іншым, за напад на школу ў Пэшавары.

Тым часам амбіцыі паасобных груповак суправаджае суперніцтва паміж Ісламскай дзяржавай і Аль-Кайдай за кіраўніцтва сусьветным ісламам, а таксама інтарэсы паасобных лідараў. Добрым прыкладам зьяўляецца расейскі Каўказ, дзе былыя чачэнскія сэпаратысты зь цягам часу ісламізаваліся й у 2007 годзе стварылі Каўкаскі Эмірат, забываючы пра чачэнскі нацыяналізм, нагадае „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт