Logo Polskiego Radia
Print

Міжнародны дзіцячы футбольны лягер у Менску

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 05.08.2014 09:30
Праект фінансуецца Эўразьвязам. Памер датацыі -- амаль 214 тыс. эўра.
Источник: hdmax.pl


У межах праграмы трансмежавага супрацоўніцтва "Латвія — Летува — Беларусь" пад эгідай Эўразьвязу і Беларускай фэдэрацыі футболу з 2 па 16 жніўня на базе Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзэрву праводзіцца дзіцячы футбольны лягер. У ім бяруць удзел па 150 гульцоў 2000—2004 гадоў нараджэньня зь Беларусі і Летувы, а таксама 20 трэнэраў і пяць куратараў, паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на прэс-службу БФФ.

Праграма трансмежавага супрацоўніцтва Эўрапейскага інструмэнту добрасуседства і партнэрства закліканая ўмацоўваць сацыяльна-культурныя сувязяў і разьвіваць узаемаадносіны паміж жыхарамі Летувы і Беларусі ў сфэры футболу, асабліва сярод дзяцей. У 2013 годзе аналягічнае мерапрыемства праводзілася ў Летуве.

Лягер праводзіцца ў два этапы: з 2 па 9 жніўня (аматарскі футбол) і з 9 па 16 жніўня (прафэсійны футбол). Для кожнай групы ўдзельнікаў ладзяцца майстар-класы, экскурсіі і забаўляльныя праграмы. Трэніроўкі праходзіць на футбольных палях БФФ.

Ініцыятар праекту генэральны дырэктар Фэдэрацыі футболу Летувы Эдвінас Эймантас заявіў, што гэтыя лягеры ня толькі павышаюць фізычную актыўнасьць дзяцей і разьвіваюць футбол, але і зьяўляюцца выдатным спосабам падтрыманьня адносінаў з суседняй краінай: "Я мяркую, што дзеці нясуць у сабе дабрыню і шчырасьць: яны зьяўляюцца найлепшымі пасламі. Іх сэрцы адкрытыя і дружалюбныя. Ня дзіва, што пасьля леташніх футбольных лягераў, якія праводзіліся ў Каўнасе, сёлета ў нас будзе больш футбольных энтузіястаў".

Праект фінансуецца Эўразьвязам. Памер датацыі -- амаль 214 тыс. эўра.

БелаПАН/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт