Памёр Генадзь Бураўкін
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
30.05.2014 14:45
-
2014-05-30 Koscin pra Buraukina.mp3
Асобу выбітнага беларуса ўспамінае журналіст Радыё Рацыя Зьміцер Косьцін.
Сёньня раніцай адышоў з жыцьця Генадзь Бураўкін — беларускі паэт, аўтар больш як дзясятка паэтычных зборнікаў, а таксама палітычны і грамадзкі дзеяч.
Гэта ён перавёў Беларускае тэлебачаньне на беларускую мову, ён прадстаўляў Беларусь у Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, быў намесьнікам міністра культуры і друку.
Асобу выбітнага беларуса ўспамінае журналіст Радыё Рацыя Зьміцер Косьцін, які запісваў аўтабіяграфічныя ўспаміны Генадзя Бураўкіна "Пражытае, ненапісанае..." Размаўляе Яраслаў Іванюк.
Размову слухайце ў далучаным гукавым файле.