Тэксты і кантэксты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        11.04.2014 16:54
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Студэнцкая навуковая канфэрэнцыя на Кафэдры беларусістыкі ў Варшаве.
                
                
                    
                        
s13.ru
                     
                
                
                
               
                
                         Апошнім часам у Польшчы ідзе дыскусія пра каштоўнасьць гуманітарнай адукацыі. У часы тэхналягічнага прагрэсу маладых людзей заахвочваюць ісьці на тэхнічныя напрамкі навучаньня – маўляў, толькі яны дадуць магчымасьць годна жыць і зарабляць у будучыні. Але студэнты беларускай філялёгіі не паддаюцца. Яны ня толькі не зьбіраюцца адмаўляцца ад філялягічнай адукацыі, але нават самі ладзяць навуковыя сустрэчы, ад якіх у захапленьні нават дасьведчаныя выкладчыкі.
“Беларуская мова і літаратура: тэксты і кантэксты” – так называецца канфэрэнцыя, якая прайшла ў пятніцу ў Кафэдры беларусістыкі Варшаўскага Ўнівэрсытэту. Тэматыка сустрэчы была самая розная, пачынаючы ад беларускіх патрыятычных песьняў і заканчваючы экалягічным матывам у “Чарнобыльскай малітве” Сьвятланы Алексіевіч.
Сваімі меркаваньнямі з Натальляй Грышкевіч падзяліліся арганізатары ды ўдзельнікі мерапрыемства.
Слухайце далучаны гукавы файл