Logo Polskiego Radia
Print

ЗША палюць на ўкраінскіх алігархаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.03.2014 17:09
У Вене мясцовая паліцыя затрымала аднаго з найбагацейшых украінцаў – Дзьмітра Фірташа.

Тэму асьвятляе штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.

Фірташ разбагацеў на супрацоўніцтве з Газпромам, пастаўляючы газ у Эўропу, у тым ліку і Польшчу.

Амэрыканскі дэпартамэнт юстыцыі высунуў абвінавачаньні ў дачыненьні да ўкраінскага алігарха ў карупцыі ды кіраваньні злачыннай групай. У першыю чаргу для мафійнага боса Сямёна Магілевіча, піша польскае выданьне.

Паводле амэрыканскага часопіса “Forbes”, ягоная маёмасьць складае 1,7 мільярдаў даляраў. Найбольш пасьпяховым пэрыядам для бізнэсу Фірташа былі часы кіраваньня Віктара Януковіча. Нядаўна ён заявіў, што падтрымлівае новыя ўлады Ўкраіны.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт