2013 год у сьвеце
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
31.12.2013 16:45
Асноўныя падзеі (паводле экспэртаў): выбар Папы Рымскага, Сырыя, афёра Сноўдэна, эканамічны крызыс ды вызваленьне Хадаркоўскага.
Пра 2013 год сёньня можна сказаць, што гэта – гісторыя. Якія важныя падзеі адбыліся ў мінулым годзе ў сьвеце, што знакавае адбылося за мінулыя 365 дзён? Мы пастараемся падсумаваць мінулы год у глябальным маштабе. Паводле палітоляга Андрэя Фёдарава, адной з важнейшых падзей у сьвеце было вызваленьне Міхаіла Хадаркоўскага, а таксама выбар Папам Рымскім Францішка. Наш суразмоўца пажадаў таксама беларусам, у тым ліку й палітыкам, больш дбаць пра незалежнасьць краіны.
У сваю чаргу палітоляг Аляксандар Лагвінец сярод важнейшых падзей мінулага году назваў эканамічны крызыс, канфлікт у Сырыі ды афёру, якую выклікаў былы амэрыканскі агент Эдвард Сноўдэн.
А за падзеямі ў Новым, 2014 годзе, сачыце, сябры, на хвалях і сайце Беларускай службы Польскага радыё.
выказваньні экспэртаў – у далучаных гукавых файлах