Лукашэнка спакушае Казахстан
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
06.10.2013 10:30
-
Лукашэнка спакушае Казахстан.mp3
Беларусь і Казахстан маюць намер пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва.
Спіс шырачэзны. Чакаецца паглыбленьне інтэграцыі дзвюх краін у гандлёва -эканамічнай, інвестыцыйнай і навукова - тэхнічнай сфэрах.
Прыярытэтнае значэньне надаецца далейшаму развіцьцю прамысловай і сельскагаспадарчай кааперацыі праз рэалізацыю сумесных праектаў. Гэтую пазіцыю пацвердзілі прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 кастрычніка на перамовах у Астане.
Аднак, цьвёрдыя дадзеныя, напрыклад, таваразварот паказваюць, што эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі прабуксоўвае. Таваразварот Беларусі з Казахстанам за 8 месяцаў бягучага году склаў крыху больш за 600 мільёнаў даляраў. Гэта 1% агульнага зьнешнегандлёвага абароту Беларусі. Больш за тое гандаль з Казахстанам скараціўся на 48 мільёнаў даляраў у параўнаньні з мінулым годам.
Такім чынам, прычыны гэтага казахскага ваяжу Лукашэнкі відаць трэба шукаць у іншай плоскасьці. Перш за ўсё – гэта палітыка ўнутры трохкутніка Расея-Казахстан-Беларусь, мяркуе менскі палітоляг Андрэй Фёдараў.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч