Сноўдэн стане прычынай новай халоднай вайны?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        05.08.2013 14:18
                    
                                 
                
                
                    ЗША і Савецкі Саюз дапамагалі адзін аднаму ў разьвіцьці ў часы халоднай вайны, можа й цяпер яна ім у карысьць.
                
                
                    
                        
foto: wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                          Расейцы далі Эдварду Сноўдэну часовы прытулак, у выніку амэрыканскія палітыкі заклікаюць Барака Абаму адмяніць свой візыт у Расею. Ці гэта пачатак новай халоднай вайны? З такім пытаньнем „Rzeczpospolita” зьвяртаецца да палітоляга Ўладзімежа Марціняка. Па словах Марціняка, гэта быў адкрыты акт варожасьці Расеі супраць ЗША. Паводле меркаваньня грамадзкай думкі, Сноўдэн зьяўляецца абаронцам правоў чалавека. У гэтай гульні ФСБ паказала сябе ў ролі гуманнай службы, а Расея прадстала як краіна, дзе правы чалавека ахоўваюцца найлепш на сьвеце.
Парадаксальна, ЗША і Савецкі Саюз дапамагалі адзін аднаму ў разьвіцьці ў часы гэтак званай халоднай вайны. Амэрыка памагла расейцам збудаваць вайсковую магутнасьць, даючы крэдыты й экспартуючы тэхналёгіі й спэцыялістаў. А палітыка Сталіна, яго калектывізацыя й зьнішчэньне сельскай гаспадаркі азначалі канец экспарту савецкага збожжа, дзякуючы чаму Рузвельт мог выйсьці зь вялікага крызысу. І пазьней, у часы халоднай вайны, часьцей было супрацоўніцтва, чым суперніцтва, хаця й было гэта супрацоўніцтва на мяжы атамнай вайны, - мяркуе Ўладзімеж Марціняк.
Rzeczpospolita/нг