Люстэрка падзей
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        24.07.2013 15:30
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Асноўныя падзеі апошніх сямі дзён камэнтуе ў нашым эфіры палітоляг Павал Усаў. 
                
                
                    
                        
Парламент БілорусіWikipedia/EugeneZelenko
                     
                
                
                
               
                
                          
 Аляксандр Лукашэнка абівае парогі замежных дзяржаў. Ён шукае сродкі для свайго пятага прэзыдэнцтва. Павал Усаў лічыць, што беларускі кіраўнік застанецца з нічым.
Беларускі рэжым стаптаў не адну пару ботаў, у пошуках рэсурсаў на ўтрыманьне стабільнасьці ў краіне, чытай захаваньне улады Аляксандра Лукашэнкі. На мінулым тыдні беларускі кіраўнік зьдзейсьніў чарговы далёкі ваяж. Ён выбіваў “незьвязаныя крэдыты” ў кітайскай сталіцы. Ягоны ж міністар замежных спраў Уладзімір Макей рыхтаваўся да паездкі ў брусэльскія салёны. Доўгі час ён быў у чорным сьпісе ЭЗ “беларускіх чыноўнікаў” адказных за рэпрэсіі, якім быў забаронены ўезд ў Эўразьвяз. У мінулым месяцы Брусэль зь яго зьняў санкцыі. Што прывёз з эўрапейскай сталіцы лукашэнкаўскі службоўца.
Асноўныя падзеі апошніх сямі дзён камэнтуе ў нашым эфіры палітоляг Павал Усаў. (працяг слухайце ў гукавым файле)