Logo Polskiego Radia
Print

Антысланцавае лобі ў дзеяньні

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 13.07.2013 13:00
Эўрапарлямэнт прыняў дырэктывы, якія могуць зьменшыць рэнтабэльнасьць здабычы сланцавага газу.

Камісія навакольнага асяродзьдзя Эўрапейскага парлямэнта прыняла некарысныя рашэньні, якія датычаць сланцавага газу. Гэта можа зьменшыць рэнтабэльнасьць здабычы гэтай сыравіны, паведамляе Gazeta Polska Codziennie.

Гаворка ідзе пра дырэктывы наконт ацэнкі ўплыву дзяржаўных і прыватных інвэстыцый на навакольнае асяродзьдзе. Паводле польскіх эўрадэпутатаў, прынятыя правілы нэгатыўна адаб’юцца на здабычы сланцавага газу, поколькі яны патрабуцюць правядзеньня працэдуры ацэнкі інвэстыцыі на кожным этапе яе рэалізацыі, у тым ліку й падчас пошуку. Гэта прывядзе да павелічэньня інвэстыцыйных выдаткаў і спрычыніцца да вялікіх спазьненьняў у здабычы.

Папраўка была прынятая галасамі сацыялістаў, зялёных і лібэралаў, якія некалькі месяцаў праводзяць інтэнсыўную антысланцавую кампанію ў Бруэслі.

дг/gpc.pl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт