22 гады ў турме на падставе ілжывага абвінавачаньня
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
21.03.2013 15:24
Вярхоўны суд ЗША апраўдаў асобу, якая правяла больш за 20 гадоў у турме за забойства.
Высьветлілася, што асудажаны невінаваты, забойцам быў хтосьці іншы. Справай маніпуляваў нью-ёрскі датэктыў. Тэму асьвятляе штодзёнка „Gazeta Wyborcza”.
Гэтая гісторыя пачалася ў красавіку 1990-га году ў Брукліне. Невядомы злодзей спрабаваў скрасьці біжутэрыю, але спанікаваў ды кінуўся на ўцёкі. Уцякаючы застрэліў мясцовага рабіна. Габрэйская грамада дамагалася ад ўладаў пошуку злачынцы. Мэрыя абвесьціла ўзнагароду за выкрыцьцё забойцы. На пошук кінуліся больш за 40 дэтэктываў, найбольш шчыраў Люіс Скарцэля. У жніўні таго ж года ён заявіў, што злавіў злачынцу, абвінаваціўшы ў забойстве беспрацоўнага мастака, дробнага злодзея ды наркамана Дэйвіда Ранту. У траўні 1991-га году суд прызнаў затрыманага вінаватым і вынес прысуд: 37,5 гадоў турмы.
Праз 22 гады нью-ёрскі адвакат выявіў, што доказы былі фальсіфікаванымі, а дэтэктыў ды сьведкі xлусілі на кожным кроку. Суд ужо перагледзеў справу, а Дэйвід Ранта павінен сёньня выйсьці на свабоду.
юл