Logo Polskiego Radia
Print

Сярод дырэктароў будзе 40% жанчын

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.11.2012 13:56
Ня трэба баяцца, што парытэты пашкодзяць кампаніям.

/

Эўрапейская камісія прыняла ўчора прапанову ўвядзеньня новых законаў, датычных прамаваньня жанчын у бізнэсе – чытаем у выданьні „Gazeta Wyborcza”. 40 адсоткаў чальцоў Радаў дырэктароў буйных кампаній павінны быць жанчынамі. З самага пачатку прапановы квотаў шырока крытыкаваліся.

“Калі я ішла на сваю першую працу, то была перакананая, што кар’ерны рост й павышэньне зарплаты атрымліваюць тыя, хто заслугоўвае - цяжка працуе, мае добрую адукацыю, - піша камэнтатар выданьня. - Цяпер жа я ведаю, што жанчынам цяжка зрабіць кар’еру, незалежна ад іх адукацыі й працавітасьці”. Супраць жанчын працуюць стэрэатыпы. Мужчына атаесамліваецца з уладай, жанчына – не. Калі ў фірме на аднолькавых пасадах працуюць жанчына й мужчына, то лепшыя ўмовы атрымае мужчына, бо лічыцца, што жанчынам бракуе сілы, яны менш прабіўныя, не жадаюць працаваць шмат, паколькі нараджаюць і выхоўваюць дзяцей.

Скептыкі згаджаліся, што дыскрымінацыя жанчын – гэта дрэнна, аднак неабходна пачакаць, калі зьменіцца агульнае стаўленьне людзей да гэтай праблематыкі. Але жанчыны не жадаюць чакаць справядлівасьці. У дыскусіях пра парытэты часта чуваць аргумэнты, што яны пярэчаць ідэі свабоднага рынку. Але ў Працоўным кодэксе шмат артыкулаў, якія абмяжоўваюць поўную свабоду эканамічнай дзейнасьці, каб абараніць працаўніка ад дыскрымінацыі або мобінгу.

Ня трэба баяцца, што парытэты пашкодзяць кампаніям. Рапарт экспэртаў Credit Suisse сьведчыць пра тое, што ў прадпрыемствах, дзе ў Радзе дырэктароў ёсьць хаця б адна жанчына, даходы былі на адну чацьвёртую большыя, чым у іншых кампаніях.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт