Logo Polskiego Radia
Print

Эўра-2012 завершылася

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 02.07.2012 18:19
  • Эўра-2012 завершылася.mp3
Час на першыя падлікі.

У Кіеве завершыўся Чэмпіянат Эўропы па фуболе. Была радасьць пераможцаў і сьлёзы паразы. Адно можна сказаць упэўнена: хоць зборныя гаспадароў ня выйшлі з групаў, Польшча і Ўкраіна зьяўляюцца пераможцамі Эўра-2012. Арганізатары футбольнага чэмпіянату перамаглі некаторыя ўласныя праблемы, стэрэатыпы, найлепшым доказам чаго былі замежныя турысты.

Ня зьдзейсьніліся прагнозы камэнтатараў і мары некаторых заўзятараў - зборная Нямеччныны ня стала чэмпіёнам Эўропы. Перашкодзіла ёй у гэтым зборная Італіі, якая перамагла ў паўфінале. Затое ў фінале больш пашчасьціла гішпанцам. Футбалісты зь Ібэрыйскай паўвыспы сталі пераможцамі Эўра 2012, абараніўшы гэтым самым раней здабытыя тытулы чэмпіёнаў Эўропы й сьвету.

Украінскія ўлады вельмі задаволеныя фінальным матчам, праведзеным у Кіеве, але найбольш задаволеныя тым, што футбольнае сьвята ня мела палітычнай афарбоўкі. Доказам чаго зьяўляюцца эўрапейскія лідары, якія прыехалі ў Кіеў на фінальны матч. Украінскае зьнешнепалітычнае ведамства падлічыла, што на стадыёне ў Кіеве прысутнічалі 5 чальцоў каралеўскіх сямей, 5 прэзыдэнтаў, 4 прэм’ер-міністаў, двое сьпікераў парлямэнтаў, а таксама шмат падстаўнікоў урадаў. Украінскія ўлады перакананыя, што сьвет пабачыў Украіну як эўрапейскую, гасьцінную, талеранную краіну з багатай гісторыяй і культурай.

Няма сумневаў у тым, што Эўра-2012 спрычыніўся да прамоцыі краінаў-гаспадароў ня толькі ў Эўропе, але і ў сьвеце.

З дадзеных Польскай турыстычнай арганізацыі вынікае, што 70% замежных заўзятараў вельмі добра ацанілі сваё знаходжаньне ў Польшчы. 80% замежных гасьцей намерваюцца прынамсі яшчэ раз наведаць Польшчу. Да такога выніку спрычынілася добрая падрыхтоўка й арганізацыя мерапрыемстваў, а таксама гасьціннасьць палякаў, зазначае старшыня Польскай турыстычнай арганізацыі Барталамей Валяс.

Барталамей Валяс: Кажучы футбольным слэнгам, гульня па зьмене іміджу Польшчы прайшла пасьпяхова. Госьці, якія наведалі краіну падчас футбольнага чэпіянату, кажуць, што вернуцца ў Польшчу, каб пабачыць яшчэ больш.

Дасканалым прыкладам таго, як Эўра-2012 срычынілася да папуларызацыі й паляпшэньня іміджу, зьяўляецца Варшава. Прэзыдэнт польскай сталіцы Ганна Гранкевіч-Вальц кажа, што каб дасягнуць падобны эфэкт, на шырокамаштабную рэклямную кампанію толькі ў польскіх СМІ трэба было б прызначыць каля 40 мільёнаў эўра. А тут цягам трох тыдняў вядучыя сусьвеныя СМІ паведамлялі пра Варшаву.

Ганна Гранкевіч-Вальц: З уступных дадзеных вынікае, што 40 мільёнаў эўра неабходна было б заплаціць за рэкляму ў польскіх СМІ: газэах, тэлевізіі й Польскім радыё. А калі б яшчэ трэба было закупіць рэклямны час ў замежных СМІ, мы проста не былі б у стане за ўсё гэта заплаціць. Але самае галоўнае, што замежныя заўзятары прыехалі й пабачылі на ўласныя вочы, што Польшча - гэта ня бедная посткамуністычная краіна, бо такі стэрэатып, на жаль, надалей існуе.

Пакуль што невядома, які фінансавы прыбытак ад правядзеньня чэмпічнату арымала Варшава ды іншыя гарады. Аднак ужо пасьля першага тыдня чэмпіянату ўладальнікі бараў і рэстаранах гаварылі, што прыбытак перавышае сярэднія летнія даходы.

Іміджмэйкеры зазначаюць, што сьвяточная футбольная амасфэра бліжэйшым часам будзе найлепшым польскім экспартным таварам.Польская турыстычная арганізацыя абяцае, што выпрацаваны капітал не змарнуе й неўзабаве пачне кампанію „Вярніся, ты ня ўсё яшчэ ўбачыў!” Кампанія будзе доўжыцца да паловы 2013 году. Яна прызначаная для заўзятараў з Бэльгіі, Даніі, Галяндыі, Францыі, Швэцыі й Вялікабрытаніі.

І яшчэ крыху статыстыкі:

На чатырох польскіх стадыёнах бавілі час 652 тысяч заўзятараў са 110 краінаў. У сярэднім больш за 43,5 тысячы на кожным з 15 матчаў.

250 мільёнаў заўзятараў па ўсім сьвеце глядзелі трансьляцыю фінальнага матчу.

14,7 мільёна заўзятараў ля тэлевізараў у самой Польшчы - гэтакі вынік аднатаваны падчас трансьляцыі матчу Польшча-Расея.

5,6 мільёнаў глядзелі матчы ў пяці афіцыйны польскіх фанзонах.

На падрыхтоўку Эўра 2012 Польшча патраціла каля 24 мільярдаў эўра.

І хаця польская футбольная зборная не дасягнула вялікіх спартовых посьпехаў, палякі й так лічаць сябе пераможцамі.

Падрыхтавала Караліна Русіновіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт