Большая варожасьць паміж Кітаем ды ЗША
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        04.06.2012 14:00
                    
                                 
                
                
                    Узмацняецца вайсковая канурэнцыя паміж Вашынгтонам ды Пэкінам. 
                
                
                
                
               
                
                         Амэрыканская праграма паявлічэньня вайсковай прысутнасьці ЗША ў ціхаакіянскім рэгіёне не падабаецца кітайскім уладам, піша штодзёнка “Rzeczpospolita”.
Да 2020-га года 60% амэрыканскіх ваенна-марскіх сілаў будуць дзейнічаць у Ціхім акіяне. Афіцыйны Вашынгтон адмаўляе, што гэта рэакцыя на растучую пагрозу з боку Кітая, але большасьць вайковых экспэртаў перакананая, у адваротным. У першую чаргу амэрыканцы хочуць супакоіць сваіх рэгіянальных хаўрусьнікаў, як Тайвань ды Філіпіны, якія баяцца хуткай мадэрнізацыі Кітайскай вызвольнай арміі. У 2012-м годзе Кітай выдасьць  на узбраеньне 106 міль ярдаў даляраў. Пэкін з 1996-га года вядзе інтэнсыўна праграму пераўзбраеньня войска, робячы націск на высокатэхналягічнае ўзбраеньне. Кітай ужо стварыў уласны самалёт у тэхналёгіі “стэлс”, ракетныя комплексы, якія здольныя зьнішчаць спадарожнікі, сучасныя падвобныя лодкі. Кітайскія ўлады вельмі незадаволеныя пашырэньнем вайсковай прысутнасьці ЗША ў рэгіёне. Яшчэ больш іх злуе тое, што амэрыканцы не спыняюць продаж сучасных узбреньняў Тайваню. 
юл