Яго ведае кожны паляк і беларус, аднак у гэтых ведах дамінуюць стэрэатыпы. Гаворка ідзе пра белага бусла (лац. Ciconia ciconia), які 31 траўня адзначае сваё сьвята.
Паводле народнай традыцыі, буслы прыносяць бацькам немаўлят і прадказваюць вясну. Паводле прафэсара Лешэка Ежака, біёляга зь Зялёнагурскага ўнівэрсытэту, нашыя веды пра згаданую птушку невялікія.
Лешак Ежак: Ёсьць шмат стэрэатыпаў. Напрыклад, што буслы ўсё жыцьцё жывуць у адной пары, што вяртаюцца ў тое самае гняздо, што падкідваюць бацькам дзяцей.
У Польшчы бусел атаесамліваецца, галоўным чынам, з жабамі й гнёздамі на дрэвах у вясковых падворках.
Апытаньне: Бусел - гэта прыязная чалавеку птушка. Мяне вучылі ў дзіцячым садку, што буслы харчуюцца жабамі. Гэта птушкі, характэрныя, перш за ўсё, вясковаму краявіду. Яны будуюць свае гнёзды на хатніх комінах. Іх асабліва любяць палякі, але ў іншых краінах буслы не карыстаюцца сімпатыяй жыхароў. Іх асноўным прысмакам зьяўляюцца жабы.
А як выглядае сапраўднае жыцьцё бусла? Паводле прафэсара Лешэка Ежака, буслы, гэта жорсткія птушкі, якія часам - бывае - забіваць сваіх птушанят. Так адбываецца тады, калі маладыя птушкі слабыя, а бацкі ня хочуць страчваць энэргію на выхоўваньне дзяцей, якія восеньню могуць не даляцець да Афрыкі.
Апрача таго вернасьць не зьяўляецца асноўнай рысай іхнага характару, ды й жабы, гэта не самы любімы прысмак.
Лешак Ежак: Буслы спалучаюцца ў пары выключна на час вылупліваньня. Пазьней птушкі разлучаюцца й кожная можа ляцець сваім шляхам. Самае нечаканае, гэта факт, што падставай харчаваньня птушак зьяўляецца дажджавы чарвяк ды іншыя беспазваночныя ці малюскі, а нават мышы й рудыя палёўкі, альбо звычайны вуж.
- кажа прафэсар Лешак Ежак, біёляг зь Зялёнагурскага ўнівэрсытэту.
Навукоўцы падкрэсьліваюць, што буслы працягваюць заставацца немалой загадкай. Напрыклад, пакуль невядома, якім чынам маладыя птушкі, якія ўпершыню ляцяць у Афрыку, знаходзяць адпаведны шлях палёту.
У Польшчы налічваецца амаль 40 тысячаў параў белых буслоў, гэта амаль адна чацьвёртая сусьветнай папуляцыі.
аз