Вялікае расчараваньне да беларускага бізнэсу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.02.2012 16:18
-
Вялікае расчараваньне да беларускага бізнэсу.mp3
Расчараваньне зьвязанае з тым, што беларускае прадпрымальніцтва не выяўляе зацікаўленасьці да пытаньня папулярызацыі Беларусі й беларускай культуры ў сьвеце.
Аргумэнты Любоў Уладыкоўскай-Канаплянік.
golas.by
Вялікае расчараваньне да беларускага бізнэсу стала вынікам сустрэчы „за круглым сталом”, арганізаванаым Цэнтрам міжкультурнага дыялёгу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Беларусі і Польскага інстытута ў Менску.
Расчараваньне зьвязанае з тым, што беларускае прадпрымальніцтва не выяўляе зацікаўленасьці да пытаньня папулярызацыі Беларусі й беларускай культуры ў сьвеце. Больш за тое, кіраўнікі бізнэс-саюзаў, дырэктары беларуска-амэрыканскіх прадпрыемстваў зусім не скарысталі запрашэньня на „круглы стол”, або прыйшлі абмеркаваць, аформіць свае вузкія інтарэсы, адзначае генэральны дырэктар Цэнтра міжкультурнага дыялёгу Любоў Уладыкоўская.
Справа ў тым, што бізнэсоўцы маюць магчымасьць вынікова паўплываць на стварэньне станоўчага іміджу Беларусі ў сьвеце.
А тым часам беларускі бізнэс не гатовы падтрымліваць культурныя мерапрыемствы ні за мяжой, ні ў самой Беларусі. Больш за тое, беларускія бізнэс-колы нават не жадаюць прымаць удзел у беларускіх культурніцкіх імпрэзах, якія ладзяцца пры нагодзе эканамічных міжнародных сустрэч, на якіх гэтыя бізнэсоўцы прысутнічаюць.
Веды пра Беларусь у сьвеце на ганебна нізкім узроўні, адзначае Уладыкоўская.
Цэнтры беларусістыкі у ЗША нямногія. Існуе Беларускі інстытут навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку, Цэнтар беларусазнаўчых дасьледаваньняў у Канзасе. Іншыя навукова-аналітычныя цэнтры, якія раней цікавіліся Савецкім Саюзам, цяпер сваё зацікаўленьне перанакіравалі на азіяцкія краіны й Расею. Чаму Беларусь ім не цікавая?
Генэральны дырэктар Цэнтра міжкультурнага дыялёгу Льюбоў Уладыкоўская заяўляе, што арганізацыя плянуе прыкладаць максымум намаганьняў у тым накірунку, каб усё ж такі ўцягнуць беларускую бізнэс-супольнасьць у працу на карысьць кшталтаваньня станоўчага іміджу краіны ў сьвеце.
Паслухайце, калі ласка, эфірны сюжэт
Яланта Сьмялоўская