Сэкс за модную вопратку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.11.2011 15:19
25% падлеткаў у Польшчы ведаюць равесьніка, які ўтрымліваў платныя сэксуальныя зносіны – гэта вынікі дасьледаваньня Фундацыі „Нічые дзеці”.
film.interia.pl
Жудасная карціна вырысоўваецца з апытаньня падлеткаў 15-18 гадоў у гарадах, дзе заплянаваныя матчы EURO 2012. 1,5% падлеткаў прызналіся, што яны даюць платныя сэксуальныя паслугі.
Чаму моладзь вырашаецца на сэкс за грошы?- таму што хоча мець моднае адзеньне, касмэтыку, іншыя рэчы, - тлумачыць сацыёляг Моніка Сайкоўска. Яна лічыць, што дзяцей трэба папярэджваць аб наступствах такіх паводзін: што іх могуць шантажаваць, зьбіваць, яны могуць захварэць, іх прозьвішча можа быць занесена ў паліцыйныя рэгістры.
Паводле дадзеных Галоўнай камэндатуры паліцыі, у 2010 годзе паступіла 30 паведамленьняў аб прастытуцыі няпоўнагадовых, а годам раней – 120.
- Падчас спартыўных мерапрыемстваў сэкс-бізнэс зьбірае багатае жніво. У той час моцна ўзрастае попыт і адначсова прапанаваньне паслуг, - падкрэсьлівае сацыёляг Яцэк Кужэнта, аўтар кніжкі „Маладыя, прыгожыя й недарагія. Маладосьць у абдымках сэкс-бізнэсу”.
І таму на вакзалах, у аэрапортах, на памежных пераходах, у рэстаранах, гатэлях, у транспарце ў будучым годзе ад сакавіка да ліпеня будуць разьмешчаны плякаты зь інфармацыяй на польскай і ангельскай мовах, што за палавыя зносіны зь няпоўнагадовым у Польшчы пагражае 12 гадоў турмы.
Rzeczpospolita/яс