Новая пасада - цягам месяца
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.10.2011 15:00
Каля месяца займае палякам пошук новага месца працы.
Бюро працы „Work Service” правяло адмысловае апытаньне палякаў, каб даведацца, колькі часу яны былі вымушаныя прысьвяціць на пошук новага месца працы. Дадзеныя сьведчаць пра тое, што кожны трэці апытаны знаходзіў працу цягам месяца альбо й раней (37%).
Паводле экспэртаў , вынік дасьледваньня сьведчыць пра тое, што працы шукаюць асобы, якія працуюць, але хочуць памяняць сваю цяпершнюю пасаду на лепшую. Калі гэта ў іх атрымліваецца, то яны адмаўляюцца ад свайго папярэдняга працадаўцы
„У выпадку працаўнікоў да 24 году жыцьця згаданы працэс не працягваецца даўжэй, чым тры месяцы. Зразумела, калі яны ня маюць асабліва высокіх патрабаваньняў, - паведамляе Бюро „Work Service”.
Чым вышэйшая адукацыя й вышэйшыя спадзяваньні на зарплату, тым даўжэй трэба шукаць задавальняючую пасаду.
Найдаўжэй працу шукаюць старэйшыя асобы: кожны пяты апытаны ва ўзросьце 55-64 гадоў шукаў новую пасаду нават год альбо й даўжэй.
Паводле апытаньня Бюро „Work Service”, асноўнай крыніцай інфармацыі пра магчымасьць працаўладкаваньня зьяўляюцца знаёмыя ды інтэрнэт. Іх назвалі 23% апытаных. Праз газэты працу шукала для сябе 8% апытаных -пераважна жанчын.
Толькі 7% шукае працаўладкаваньня за пасярэдніцтвам службы занятасьці. 3% апытаных шукаюць працу па рэкамэндацыі.
ekanomia24.pl/аз