Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка раздае грошы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.10.2011 16:13
Такім чынам, паводле беларускай апазыцыі, кіраўнік краіны хоча супакоіць адмоўныя грамадзкія настроі.

/

Павышэньне заработнай платы для працаўнікоў бюджэтнай сфэры ды крэдыты на вяртаньне спаганяных адсоткаў ад раней узятых пазыкаў, - гэта, паводле выданьня „Gazeta Wyborcza”, рэцэпт беларускіх уладаў на пераадоленьне эканамічнага крызысу ў краіне.

„Цягам бліжэйшага часу на 25% вырастуць заробкі лекараў і настаўнікаў,” - абяцаў Аляксандар Лукашэнка падчас сваёй паездкі ў гарадзкую паліклініку ў Маладэчна. Вышэйшыя зарплаты будуць выплочвацца ўжо ад 1 кастрычніка.

Пасьля апошняй дэвальвацыі беларускай валюты сярэдняя заработная плата па краіне панізілася з 450 да 200 даляраў у месяц. Адначасова цэны павысіліся на, прыблізна, 53%. Паводле Лукашэнкі, павышэньні заробкаў павінны кампэнсаваць грамадзянам інфляцыю. Ці Беларусь, якая апынулася ў сур’ёзным эканамічным крызысе, мае на гэта сродкі? Паводле газэты „Советская Белоруссия” – выданьня прэзыдэнцкай адміністрацыі – так. „Грошы ёсьць у бюджэце краіны, у сацыяльным фондзе і ў прадпрыемствах,” - тлумачыць газэта.

Такога аптымізму не падзяляюць незалежныя беларускія экспэрты. „Улада заходзіць у тупік. Калі ў людзей будзе больш грошай, то яны пачнуць штурмаваць абменьнікі, каб купіць даляры. Яны ведаюць, што ніякага эканамічнага росту няма, і што яны атрымалі „пустыя грошы,” - гаворыць Леанід Заіка зь менскага цэнтру эканамічнага аналізу „Стратэгія”. Ён прагназуе чарговую хвалю інфляцыі й паглыбленьне эканамічнага заняпаду краіны.

„Улады баяцца выбуху грамадзкай незадаволенасьці й хочуць зьменшыць настроі грамадзтва павышэньнем заработных платаў. Праблема ў тым, што яны ня маюць на гэта грошай,” - кажа лідар апазыцыйнага руху „За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч.

Лукашэнка хоча выратаваць сытуацыю пры дапамозе замежных крэдытаў альбо прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў. У аўторак у Беларусь прыехалі прадстаўнікі чарговай місіі МВФ.

„У такіх умовах выдзяленьне Беларусі чарговага траншу крэдыту – гэта злачынства. Урад займаецца аматарскай палітыкай ды ўжо некалькі разоў даказаў, што ў яго няма ніякай стратэгіі,”- заявіў Леанід Заіка ў размове з журналістам выданьня „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт