Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына зноў робіць стаўку на Расею

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.07.2019 14:42
Бэрлін на ўсіх магчымых узроўнях пашырае адносіны з Масквой.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямеччына зноў робіць стаўку на Расею
Бэрлін на ўсіх магчымых узроўнях пашырае адносіны з Масквой.
Бэрлін на ўсіх магчымых узроўнях пашырае адносіны з Масквой. Ключавыя нямецкія палітыкі ўсё часьцей ставяць пад сумнеў санкцыі ЭЗ у дачыненьні да Крамля, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
На мінулым тыдні ў горадзе Дзюрэн была праведзеная XV нямецка-расейская канфэрэнцыя гарадоў-пабрацімаў. У двухдзённым мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 820 удзельнікаў, у асноўным прадстаўнікі больш за 100 гарадоў з абедзьвюх краін.
Мерапрыемства было выкарыстана для падрыву цяперашняга жорсткага стаўленьня Эўразьвязу да Расеі. Падчас дэбатаў старшыня Зьвязу нямецкіх асацыяцый „Усход-Захад” Пэтэр Франк заклікаў да супрацы з крымскімі гарадамі, як поўнасьцю расейскімі.
Нямецкая дыпляматыя абяцае больш падобных падзеяў з мэтай наблізіць нямецкае й расейскае грамадзтвы.
„Супрацоўніцтва паміж гарадамі й няўрадавымі арганізацыямі – гэта адказ на адрозьненьні паміж Нямеччынай і Расеяй на ўзроўні ўладаў”, - пераконвала на канфэрэнцыі ў Дзюрэне Мішэль Мюнтэфэрынг з Міністэрства замежных спраў Нямеччыны.
Аднак, нягледзячы на адрозьненьні ў афіцыйных пазыцыях, сустрэчы на самым высокім узроўні таксама часта адбываюцца. У гэтым годзе кіраўнік нямецкай дыпляматыі Хэйко Маас тры разы сустракаўся са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым.
„Нямецкая дыпляматыя заяўляе, што ня хоча вяртацца да падыходу „business as usual”, але адначасова выразна падкрэсьлівае, што Расея зьяўляецца незаменным партнэрам для вырашэньня глябальных праблем, такіх як кантроль над узбраеньнем”, - кажа ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” Марэк Мэнкішак (Marek Menkiszak) з Цэнтра ўсходніх дасьледаваньняў.
Усё гэта адбываецца ў кантэксьце ключавой ролі, якую фэдэральны ўрад Ангелы Мэркель згуляў на мінулым тыдні на справе аднаўленьня Расеі ў правах члена Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Незалежна ад намераў краін, якія за гэта галасавалі, сам Крэмль прадстаўляе рашэньне як пачатак працэсу нармалізацыі адносін з Эўропай.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт