Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы няма сыстэмы прафіляктыкі суіцыдаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.07.2019 16:00
Важная таксама атмасфэра дабрыні і ветлівасьці ў штодзённых адносінах людзей.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Суіцыд – гэта адна з самых сур’ёзных грамадзкіх праблем на сьвеце, у тым ліку ў Польшчы. У мінулым годзе больш за 5,1 тыс. чалавек зьдзейсьнілі самагубства ў Польшчы, у тым ліку каля сотні падлеткаў – гаворыць суіцыдоляг і крыміналіст Бруна Голыст (Bruno Hołyst) у інтэрвію выданьню «Rzeczpospolita». Акрамя таго, кажа экспэрт, у статыстыкy не ўваходзяць спробы самагубства, якіх нават у 20 разоў болей.

Што схіляе чалавека на такі крок? Прычын можа быць шмат – асабістыя, грамадзкія, біялягічныя, культурныя ды іншыя. На жаль, у Польшчы няма сыстэмы прафіляктыкі суіцыдаў, адпаведныя органы рэагуюць толькі тады, калі такая спроба ўжо паявіцца. Неабходна паклапаціцца ня толькі пра ратаваньне чалавека, але таксама яго душы.

Голыст прапануе стварыць экспэрымэнтальны цэнтар прафіляктыкі самагубстваў у Гдыні. Чаму якраз у Гдыні? Паколькі ў гэтым невялікім гарадку на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора выключна шмат выпадкаў суіцыдаў – у месяц па статыстыцы там дзьве асобы заканчваюць жыцьцё суіцыдам.

У Польшчы няма таксама нацыянальнай праграмы прафіляктыкі суіцыдаў. Такая праграма, распрацаваная ў іншых дзяржавах, прадбачвае падрыхтоўку пэрсаналу службы аховы здароўя, адукацыі, паліцыі, мас-мэдыя. Прадухіленьне суіцыдаў – гэта ня толькі пытаньне кваліфікаванай падрыхтоўкі адпаведных службаў, але таксама атмасфэры дабрыні і ветлівасьці ў штодзённых адносінах людзей, а гэтага ў Польшчы не хапае, – адзначае суіцыдоляг Бруна Голыст. І дадае, што варта нагадаць мудрасьць Далёкага ўсходу: «Жыві, бо калі памрэш, сьвет памрэ разам з табой».

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт