Logo Polskiego Radia
Print

Замарака ад какаіну: назіраецца рэкордная колькасць канфіскацый

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.06.2019 12:34
У 2017 годзе ў Эўрапейскім Зьвязе зафіксавана 104 канфіскацыі какаіну, агульная вага затрыманага рэчыва склала 40,5 тон.
pixabay.com/Public Domain CC0

Замарака ад какаіну: назіраецца рэкордная колькасць канфіскацый наркотыка. Пра гэта, са спасылка на Еўрапейскі наркатычны рапарт, піша Dziennik Gazeta Prawna. Паводле паказчыка Польшча не займае надзвычай высокай пазіцыі. Аднак, знаўцы тэмы сцвярджаюць, што ў бліжэйшы час гэта сітуацыя зменіцца, бо польскае грамадства багацее.
У 2017 годзе ў Еўрапейскім Звязе зафіксавана 104 канфіскацыі какаіну, агульная вага затрыманага рэчыва склала 40,5 тон. Гэта самы вялікі вынік з 2006 года, тады еўрапейскія праваахоўнікі перахапілі 120 тон какаіну.
Паводле ўзгаданага рапарта, 18 мільёнаў жыхароў Аб’яднанай Еўропы ва ўзросце ад 15 да 64 гадоў ужываюць так званы «кокс». Такія лічбы сведчаць аб тым што як мінімум 5,5% дарослых еўрапейцаў эксперыментавала з гэтым наркотыкам. Сітуацыя ў Польшчы пакуль выглядае зусім інакш. Рапарт Нацыянальнага бюро супрацьдзеяння наркаманіі за 2018 год сведчыць аб тым, што ўзровень спажыванне «коксу» застаецца нізкім.
Паміж Одрай і Бугам дагэтуль самым папулярным наркотыкам застаецца марыхуана. Падчас ананімных апытанняў кожны дзясяты паляк ва ўзросце да ад 15 да 34 гадоў прызнаецца ў спажыванні «канопляў». «Какаін» для Польшчы – гэта будучая праблема, падсумоўваюць у Dziennik Gazeta Prawna.

Пра гэта, са спасылка на Эўрапейскі наркатычны рапарт, піша Dziennik Gazeta Prawna. Паводле паказчыка Польшча не займае надзвычай высокай пазыцыі. Аднак, знаўцы тэмы сьцвярджаюць, што ў бліжэйшы час гэта сытуацыя зьменіцца, бо польскае грамадства багацее.

У 2017 годзе ў Эўрапейскім Зьвязе зафіксавана 104 канфіскацыі какаіну, агульная вага затрыманага рэчыва склала 40,5 тон. Гэта самы вялікі вынік з 2006 года, тады эўрапейскія праваахоўнікі перахапілі 120 тон какаіну. Паводле ўзгаданага рапарта, 18 мільёнаў жыхароў Аб’яднанай Эўропы ва ўзросьце ад 15 да 64 гадоў ужываюць так званы «кокс». Такія лічбы сьведчаць аб тым, што як мінімум 5,5% дарослых эўрапейцаў экспэрыментавала з гэтым наркотыкам.

Сытуацыя ў Польшчы пакуль выглядае зусім інакш. Рапарт Нацыянальнага бюро супрацьдзеяньня наркаманіі за 2018 год сьведчыць аб тым, што ўзровень спажываньне «коксу» застаецца нізкім. Паміж Одрай і Бугам дагэтуль самым папулярным наркотыкам застаецца марыхуана. Падчас ананімных апытаньняў кожны дзясяты паляк ва ўзросьце да ад 15 да 34 гадоў прызнаецца ў спажываньні канопляў. «Какаін» для Польшчы – гэта будучая праблема, падсумоўваюць у Dziennik Gazeta Prawna.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт