Logo Polskiego Radia
Print

14 чэрвеня - сымбалічная дата пачатку дзейнасьці Аўшвіц-Біркэнаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.06.2019 13:53
  • Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецкіх нацысцкіх канцлягераў і лягераў сьмерці..mp3
Сёньня ў Польшчы – Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецкіх нацысцкіх канцлягераў і лягераў сьмерці.
Урачыстасьці ў Варшаве.Урачыстасьці ў Варшаве.PAP/Jakub Kamiński

Сёньня ў Польшчы – Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецкіх нацысцкіх канцлягераў і лягераў сьмерці. Урачыстасьці арганізаваныя ў 79-ю гадавіну прыбыцьця першага транспарту польскіх палітвязьняў у канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў. Дата 14 чэрвеня 1940 году лічыцца пачаткам дзейнасьці нямецкага лягера.
Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецкіх нацысцкіх канцлягераў і лягераў сьмерці быў усталяваны Сэймам 8 чэрвеня 2006 году. Урачыстасьці праходзяць у розных месцах краіны, у тым ліку ў Асьвенцыме.
Барташ Бартызэль з Музэя Аўшвіц нагадвае, што лягер быў закладзены для польскіх вязьняў. Гэта яны трапілі ў новы канцлягер у першым транспарце.
Б. Бартызэль: Першы транспарт з 728 вязьнямі, польскімі палітвязьнямі з турмы ў Тарнаве, гэта сымбалічная дата калі немцы заснавалі тут канцлягер. Гэта першы сымбалічны транспарт вязьняў лягеру. Гэта тады пачалася трагедыя Аўшвіц. Трэба памятаць, што канцлягер Аўшвіц быў заснаваны для польскіх палітвязьняў. У гэты сымбалічны дзень, 14 чэрвеня, мы ў першую чаргу засяроджваемся на польскай памяці пра трагедыю Аўшвіц.
У Жэшаве памятныя ўрачыстасьці распачаліся сьвятой Імшой. Як кажа прадстаўніца вязьняў нямецкіх канцлягераў Агнешка Івашэк, 40 чалавек з першага транспарту – гэта жыхары Жэшава.
А. Івашэк: Гэты найперш былі маладыя людзі, вучні даваенных гімназіі і ліцэя, гарцэры, чальцы падпольных груп. Гэта таксама былі асобы, якія спрабавалі патрапіць праз мяжу ў Францыю, дзе стваралася польскае войска. Гэта была група, якую акупацыйныя нямецкія ўлады падазравалі ў тым, што яны маглі быць пагрозай сыстэме, якую стварыла генэральнае кіраўніцтва губэрнатара.
З гэтай групы Аўшвіц перажылі 19 чалавек.
У Варшаве таксама ўшаноўвалі ахвяр нямецкіх канцлягераў і лягераў сьмерці.
Былыя вязьні ўсклалі кветкі каля Магілы невядомага жаўнера, прымалі ўдзел ва ўрачыстасьцях у Музэі турмы Павяк.
Ежы Богуш, памерлы ў 2016 годзе, які прыбыў у Аўшвіц 14 чэрвеня 1940 году, успамінаў тры гады таму першы дзень у канцлягеры.
Е. Богуш: 14 чэрвеня мяне прывезьлі сюды ў канцлягер. Сустракалі нас капы, якіх сюды прывезьлі з лягеру Заксэнхаўзэн, каб намі апекавацца, канешне апекавацца ў двукосьсі, яны павінны былі над намі зьдзекавацца. І рабілі яны гэта вельмі старанна.
У памяці Ежы Богуша асабліва засталася першая пераклічка і словы, якімі лягерфюрэр прывітаў вязьняў.
Е. Богуш: Калі нас прывезьлі ў Аўшвіц, то на наступны дзень нас сабралі на пляцы і прамаўляў лягерфюрэр па прозьвішчы Фрытч. Ён сказаў наступныя словы: вы не прыехалі сюды ў санаторый, а ў нямецкі канцлягер, з якога толькі адзін выхад – праз комін.
Былы вязень Аўшвіц-Біркэнаў Станіслаў Залеўскі кажа, што вязьняў прымушалі да нечалавечай працы.
С. Залеўскі: Зьнішчэньне людзей адбывалася пры дапамозе катаржнай працы. Калі я трапіў у Аўшвіц, мне было 18 гадоў. Я быў вымушаны цягаць будматэрыялы, у тым ліку воркі з цэмэнтам, якія важылі 50 кг. Калі нехта быў павольны, то яго білі палкай. Калі нехта ўпаў, то ўжо не ўстаў. Такі чалавек быў прыгавораны да сьмерці.
Станіслаў Залеўскі дадае, што канцлягеры пазбаўлялі некаторых вязьняў чалавецтва.
С. Залеўскі: Некаторыя вязьні атрымлівалі статус «капа». Гэта псыхалягічны працэс, як з прыстойнага чалавека зрабіць забойцу. Яны забівалі тых, хто ледзь хадзіў. У Аўшвіц-Біркенаў зьбіралі вязьняў перад блёкамі. Ішоў пісар і наглядчык, які ацэньваў стан вязьняў. Калі нехта, паводле яго, ня быў у стане працаваць, то паказваў палкай, а пісар запісваў нумар. Пасьля вячэры іх клікалі і яны на сваіх нагах ішлі ў крэматорый.
Нямецкі канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў быў адным з найбольшых месцаў пакут і зьнішчэньня падчас Другой сусьветнай вайны. Лічыцца, што там загінуў прынамсі 1 мільён 100 тысяч чалавек, пераважна габрэяў, а таксама палякі і прадстаўнікі дзясяткаў іншых народаў.

Урачыстасьці арганізаваныя ў 79-ю гадавіну прыбыцьця першага транспарту польскіх палітвязьняў у канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў. Дата 14 чэрвеня 1940 году лічыцца пачаткам дзейнасьці нямецкага лягера.

Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецкіх нацысцкіх канцлягераў і лягераў сьмерці быў усталяваны Сэймам 8 чэрвеня 2006 году. Урачыстасьці праходзяць у розных месцах краіны, у тым ліку ў Асьвенцыме.

Барташ Бартызэль з Музэя Аўшвіц нагадвае, што лягер быў закладзены для польскіх вязьняў. Гэта яны трапілі ў новы канцлягер у першым транспарце.

Б. Бартызэль: Першы транспарт з 728 вязьнямі, польскімі палітвязьнямі з турмы ў Тарнаве, гэта сымбалічная дата, калі немцы заснавалі тут канцлягер. Гэта першы сымбалічны транспарт вязьняў лягеру. Гэта тады пачалася трагедыя Аўшвіц. Трэба памятаць, што канцлягер Аўшвіц быў заснаваны для польскіх палітвязьняў. У гэты сымбалічны дзень, 14 чэрвеня, мы ў першую чаргу засяроджваемся на польскай памяці пра трагедыю Аўшвіц.

У Жэшаве памятныя ўрачыстасьці распачаліся сьвятой Імшой. Як кажа прадстаўніца вязьняў нямецкіх канцлягераў Агнешка Івашэк, 40 чалавек з першага транспарту – гэта жыхары Жэшава.

А. Івашэк: Гэты найперш былі маладыя людзі, вучні даваенных гімназіі і ліцэя, гарцэры, чальцы падпольных груп. Гэта таксама былі асобы, якія спрабавалі патрапіць праз мяжу ў Францыю, дзе стваралася польскае войска. Гэта была група, якую акупацыйныя нямецкія ўлады падазравалі ў тым, што яны маглі быць пагрозай сыстэме, якую стварыла генэральнае кіраўніцтва губэрнатара.

З гэтай групы Аўшвіц перажылі 19 чалавек.

У Варшаве таксама ўшаноўвалі ахвяр нямецкіх канцлягераў і лягераў сьмерці. Былыя вязьні ўсклалі кветкі каля Магілы невядомага жаўнера, прымалі ўдзел ва ўрачыстасьцях у Музэі турмы Павяк.

Ежы Богуш, памерлы ў 2016 годзе, які прыбыў у Аўшвіц 14 чэрвеня 1940 году, успамінаў тры гады таму першы дзень у канцлягеры.

Е. Богуш: 14 чэрвеня мяне прывезьлі сюды ў канцлягер. Сустракалі нас капы, якіх сюды прывезьлі з лягеру Заксэнхаўзэн, каб намі апекавацца, канешне апекавацца ў двукосьсі, яны павінны былі над намі зьдзекавацца. І рабілі яны гэта вельмі старанна.

У памяці Ежы Богуша асабліва засталася першая пераклічка і словы, якімі лягерфюрэр прывітаў вязьняў.

Е. Богуш: Калі нас прывезьлі ў Аўшвіц, то на наступны дзень нас сабралі на пляцы і прамаўляў лягерфюрэр па прозьвішчы Фрытч. Ён сказаў наступныя словы: вы не прыехалі сюды ў санаторый, а ў нямецкі канцлягер, з якога толькі адзін выхад – праз комін.

Былы вязень Аўшвіц-Біркэнаў Станіслаў Залеўскі кажа, што вязьняў прымушалі да нечалавечай працы.

С. Залеўскі: Зьнішчэньне людзей адбывалася пры дапамозе катаржнай працы. Калі я трапіў у Аўшвіц, мне было 18 гадоў. Я быў вымушаны цягаць будматэрыялы, у тым ліку воркі з цэмэнтам, якія важылі 50 кг. Калі нехта быў павольны, то яго білі палкай. Калі нехта ўпаў, то ўжо не ўстаў. Такі чалавек быў прыгавораны да сьмерці.

Станіслаў Залеўскі дадае, што канцлягеры пазбаўлялі некаторых вязьняў чалавецтва.

С. Залеўскі: Некаторыя вязьні атрымлівалі статус «капа». Гэта псыхалягічны працэс, як з прыстойнага чалавека зрабіць забойцу. Яны забівалі тых, хто ледзь хадзіў. У Аўшвіц-Біркенаў зьбіралі вязьняў перад блёкамі. Ішоў пісар і наглядчык, які ацэньваў стан вязьняў. Калі нехта, паводле яго, ня быў у стане працаваць, то паказваў палкай, а пісар запісваў нумар. Пасьля вячэры іх клікалі і яны на сваіх нагах ішлі ў крэматорый.

Нямецкі канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў быў адным з найбольшых месцаў пакут і зьнішчэньня падчас Другой сусьветнай вайны. Лічыцца, што там загінуў прынамсі 1 мільён 100 тысяч чалавек, пераважна габрэяў, а таксама палякі і прадстаўнікі дзясяткаў іншых народаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт