Logo Polskiego Radia
Print

„Мужчыны зарабляюць больш, чым жанчыны выключна па традыцыі”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.06.2019 13:54
У гэтым перакананы юрыст і сацыёляг, дырэктар Інстытуту прыкладных грамадзкіх навук прафэсар Малгажата Фушара.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

„Мужчыны зарабляюць больш, чым жанчыны выключна па традыцыі”
У гэтым перакананы юрыст і сацыёляг, дырэктар Інстытуту прыкладных грамадзкіх навук прафэсар Малгажата Фушара.
„Гэта рэшткі патрыярхальнага сьвету, у якім мужчыны зарабляюць лепш толькі таму, што гэта традыцыя. У цяперашні час жанчыны статыстычна лепш адукаваныя, чым мужчыны, таму адрозьненьні ў заробках могуць быць лягічна абгрунтаванымі толькі ў тым выпадку, калі гэта жанчыны зараблялі б больш”, - кажа ў размове з выданьнем „Gazeta Wyborcza” юрыст і сацыёляг, дырэктар Інстытуту прыкладных грамадзкіх навук Варшаўскага Ўнівэрсытэту, прафэсар Малгажата Фушара (Małgorzata Fuszara).
Паводле статыстычных дадзеных у Польшчы, розьніцы ў заработнай плаце мужчын і жанчын складаюць ад 7,2% да 18,5%. Найгорш зарабляюць маці. У сваю чаргу зарплата мужчыны павялічваецца з кожным дзіцем на 6%. Найбольшы разрыў у заробках назіраецца ў рэгіёнах, дзе заробкі найвышэйшыя, то бок у Мазовіі, Сылезіі й Вялікапольшчы.
„У цэлым, найбольшыя адрозьненьні ў зарплаце назіраюцца там, дзе заробак вышэйшы. Напрыклад, жанчыны, якія займаюць кіруючыя пасады, зарабляюць менш, хоць яны былі прымушаныя прыкласьці больш намаганьняў, каб падняцца па прафэсійнай лесьвіцы”, - кажа прафэсар Фушара. Паводле яе, невыпадкова апошнія буйныя страйкі адбыліся ў адукацыі ці службе аховы здароўя, паколькі гэта вельмі фэмінізаваныя сэктары.
„Цікавым прыкладам зьяўляюцца банкі. Іх супрацоўнікі ў часы ПНР, якімі былі ў асноўным жанчыны, зараблялі вельмі дрэнна, а іхная праца не лічылася прэстыжнай. Зараз у банках заробкі вельмі добрыя, а галіна стала больш „мужчынскай”. Калі б доля мужчын у адукацыйнай галіне была большай, то, напэўна, быў бы большы націск на павышэньне заработнай платы”, - кажа прафэсар Малгажата Фушара ў размове з выданьнем „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт