Logo Polskiego Radia
Print

Расейская праваслаўная царква - як вялікая дзяржаўная карпарацыя

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.06.2019 16:10
Назіраецца ўсё больш сувязяў, якія спалучаюць РПЦ з Крамлём.
Foto: simvol-veri.ruFoto: simvol-veri.ruFhoto: simvol-veri.ru

Тыднёвае выданьне «Sieci» друкуе артыкул пра расейскую праваслаўную царкву. Гэта вялікая дзяржаўная карпарацыя, якую параўноўваюць з самымі магутнымі кампаніямі, напрыклад, Лукойл або Газпром. На думку расейскага тэоляга Аляксандра Агаджаняна, царква стала партнэрам дзяржаўных уладаў, назіраецца ўсё больш сувязяў, якія спалучаюць РПЦ з Крамлём.

Ці з дзейнасьцю праваслаўнай царквы нейкім чынам зьвязана паняцьце «рускі мір»? «Не, тут няма рэлігійнага складніка, хутчэй культурны», – адказвае суразмоўца. Дарэчы, калісьці Салжаніцын падкінуў Ельцыну ідэю адзінага народу, у склад якога ўваходзяць расейцы, украінцы ды беларусы. Цяпер жа гэтая ідэя ўжо цалкам забытая. Немагчыма прызнаць украінцаў або беларусаў часткай той жа нацыі, што і расейцы. Аднак рускі мір – жывое паняцьце, яно датычыць людзей, якія размаўляюць на расейскай мове і лічаць сябе часткаю расейскай культуры, незалежна ад дзяржавы, у якой пражываюць, – нагадвае рэлігіязнаўца.

Калі СССР разваліўся, у Расеі стварылася ідэалягічная пустэча. Спачатку яе хацелі запоўніць пераходам ад таталітарызму да дэмакратыі, але гэтая ідэя правалілася. Дзяржава пачала шукаць новыя формы, узьнікла ідэя моцнай і стабільнай дзяржавы. Аднак праваслаўе зьяўляецца праблемай, паколькі Расея – шматканфэсійная краіна, і адно праваслаўе ня можа быць элемэнтам, які цэмэнтуе народ, – адзначае Аляксандар Агаджанян.

Sieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт