Пуціну незадаволены малой грамадзкай падтрымкай
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
03.06.2019 16:25
Сацыёлягі імгненна паправілі вынікі апытаньня, узровень даверу падскочыў з 30% да 70%.
Prezydent Władimir PutinFoto: cc/wikipedia
Спэцыялісты патлумачылі гэта асаблівасьцямі мэтодыкі. Маўляў занадта адкрытае было патаньне. Пра асаблівасьці расейскай грамадзкай думкі мы размаўляем з палітолягам.
У траўні бягучага года Расейскі цэнтар дасьледаваньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ) апублікаваў вынікі сацыялягічнага апытаньня. 33,1% расейцаў заявілі, што яны гатовыя даверыць Пуціну вырашэньне важных дзяржаўных спраў. Гэта значнае падзеньне, бо летась такіх было 47,4%, а ў 2014 годзе – 70%.
Гэтыя дадзеныя выклікалі незадавальненьне Крамля. Прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў, як гэта магчыма, каб так зваліўся рэйтынг даверу.
Праз некалькі дзён ВЦИОМ апублікаваў новыя дадзеныя, з новай мэтодыкай апытаньня, паводле якой 72,3% расейцаў давяраюць Пуціну.
Мы папрасілі пракамэнтаваць разьбежнасьці ў рэйтынгах Пуціна, а таксама якія гэта мае палітычныя наступствы, палітоляга Паўла Ўсава.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч