Дзеці губляюць цікаўнасьць да жыцьця, яны страчваюць жаданьне жыць, канстатуе Dziennik Gazeta Prawna. Рапарты польскай паліцыі сапраўды ўражваюць. Паводле іх, назіраецца трагічная сытуацыя. У мінулым годзе было зафіксавана 160 дзіцячых самагубстваў. У 2017 годзе зарэгістравана ў тры разы болей самагубстваў чымсьці ў 2016 ды аж у шэсьць разоў болей чымсьці ў 2013 годзе.
Адначасова гвалтоўна ўзрасла колькасьць спробаў зьдзяйсьненьняў самагубства сярод дзяцей ва ўзросьце ад 7 да 18 гадоў. Так у 2018 годзе было зафіксавана 772 дзіцячыя самагубствы па ўсёй Польшчы.
Раней польскія дзеці надзвычай рэдка даходзілі да такога градусу адчаю. Аднак зараз не мінае аніводнага дня, каб паліцыя не зарэгістравала чарговую спробу дзіцячага самагубства.
Дзіцячыя псыхолягі з фонду пад назвай «Даем дзецям сілу», які ўтрымлівае лінію падлеткавага тэлефону даверу, сьцьвярджаюць, што дзеці намерваюцца зьвесьці рахункі з жыцьцём значна часьцей, чым гэта паказана ў паліцэйскіх статыстыках.
Экспэрты зьвяртаюць увагу на тое, што радыкальнае павелічэньне колькасьці спробаў самагубства распачалося менавіта тады, калі ў Польшчы прайшла так званая рэформа адукацыі. Таксама да праблемы дзіцячага і падлеткавага самагубства спрычыніўся той факт, што толькі 44% польскіх установаў адукацыі маюць у сваім штаце адпаведнага спэцыяліста. Менавіта наяўнасьць прафэсійных кадраў на ўзроўні школы зьяўляецца ключавым фактам у процідзеяньні й прафіляктыцы дзіцячага самагубства. Падсумоўвацюь у штодзённым выданьні Dziennik Gazeta Prawna.
Дзеці страчваюць жаданьне жыць, канстатуе Dziennik Gazeta Prawna. Рапарты польскай паліцыі сапраўды ўражваюць. Паводле іх назіраецца трагічная сытуацыя.
У мінулым годзе было зафіксавана 160 дзіцячых самагубстваў. У 2017 годзе зарэгістравана ў тры разы болей самагубстваў чымсьці ў 2016 ды аж у шэсьць разоў болей чымсьці ў 2013 годзе. Адначасова гвалтоўна ўзрасла колькасьць спробаў зьдзяйсьненьня самагубства сярод дзяцей ва ўзросьце ад 7 да 18 гадоў. У 2018 годзе ў Польшчы было зафіксавана 772 дзіцячыя самагубства.
Раней польскія дзеці надзвычай рэдка даходзілі да такога градусу адчаю. Аднак зараз не мінае аніводнага дня, каб паліцыя не зарэгістравала чарговую спробу дзіцячага самагубства.
Фонду «Даем дзецям сілу», які ўтрымлівае лінію падлеткавага тэлефону даверу, сьцьвярджаюць, што дзеці намерваюцца зьвесьці рахункі з жыцьцём значна часьцей, чым гэта паказана ў паліцэйскіх статыстыках.
Экспэрты зьвяртаюць увагу на тое, што радыкальнае павелічэньне колькасьці спробаў самагубства распачалося менавіта тады, калі ў Польшчы прайшла так званая "рэформа" адукацыі. Таксама да праблемы дзіцячага й падлеткавага самагубства спрычыніўся той факт, што толькі 44% польскіх установаў адукацыі маюць у сваім штаце адпаведнага спэцыяліста.
Менавіта наяўнасьць прафэсійных кадраў на ўзроўні школы зьяўляецца ключавым фактам у процідзеяньні й прафіляктыцы дзіцячага самагубства.
Dziennik Gazeta Prawna/эж