Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Адносіны паміж Беларусьсю і Летувой будуць круціцца вакол АЭС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.05.2019 13:58
  • Адносіны паміж Беларусьсю і Летувой.mp3
Ці новы прэзыдэнт Летувы Гітанас Наўседас палепшыць адносіны з Менскам?
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Новы прэзыдэнт Летувы Гітанас Наўседас перад выбарамі даволі-такі лагодна выказваўся пра адносіны з Беларусьсю. Ці канфлікт у сувязі з Астравецкай АЭС пры новым кіраўніку краіны таксама будзе ўплываць на адносіны паміж краінамі?

П. Усаў: Гітанас Наўседас падкрэсьліваў, што ня варта ставіць эканамічныя адносіны з Беларусьсю ў залежнасьць ад АЭС. Тым ня менш, перадвыбарчая рыторыка і тое, у якім напрамку будзе ісьці краіна пасьля выбараў – гэта розныя рэчы. Трэба ўлічваць той факт, што прэзыдэнт мае магчымасьць акрэсьліваць зьнешнюю палітыку, але важныя ўнутраныя эканамічныя і палітычныя пытаньні прымаюцца ўсё ж такі парлямэнтам. Усё будзе залежаць ад раскладу ў летувіскім парлямэнце. Таксама трэба ўзяць пад увагу, што АЭС – гэта ключавое пытаньне бясьпекі ўсіх суседзяў Беларусі. Я думаю, што адносіны паміж Беларусьсю і Летувой усё ж будуць круціцца вакол пытаньня АЭС, нягледзячы на заявы новаабранага прэзыдэнта. Сытуацыя наўрад ці палепшыцца.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт