Logo Polskiego Radia
Print

РПЦ становіцца крыніцай клопатаў для Крамля?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 27.05.2019 16:03
  • РПЦ становіцца.mp3
За апошнія тыдні вырасла колькасьць скандалаў, зьвязаных з Расейскай праваслаўнай царквой.
Foto: pixabay.com/CC0

У шэрагу расейскіх гарадоў прайшлі пратэсты супраць будаўніцтва храмаў. У адным з выпадкаў нават Крэмль мусіў стаць на бок жыхароў, каб не правакаваць далейшых пратэстаў.

У Расеі праваслаўная царква здаўна была адным са слупоў уладаў. У цяперашняй Расеі царква дапамагае кантраляваць і накіроўваць грамадзтва ў рэчышчы, патрэбным Крамлю. За гэта царкоўныя герархі атрымоўваюць шматлікія кампэнсацыі ад уладаў: вызваленьне ад падаткаў, лепшую зямлю ў гарадах пад будаўніцтва храмаў, шчодрыя ахвяраваньні ад дзяржаўных канцэрнаў, падтрымку войска ды міліцыі. Царква актыўна гэтым карыстаецца, будуючы храмы ды рэзыдэнцыі царкоўнікаў па ўсёй краіне.

Аднак гэтая палітыка ўсё часьцей пачынае выклікаць абурэньне ў расейскім грамадзтве. Людзі абураюцца, што ўлады даюць грошы царкве на будаўніцтва храмаў, ігнаруючы меркаваньні ды патрэбы людзей. Такая сытуацыя здарылася нядаўна ў Екацярынбургу, дзе гараджане не хацелі, каб з цэнтра горада зьнікнуў парк, а замест яго зьявілася чарговая сьвятыня. Не пасьпеў сьціхнуць той скандал, як выбухнуў новы. Зьявілася інфармацыя, што расейская дзяржава выдзяляе 2,8 мільярдаў бюджэтных рублёў на новую рэзыдэнцыю патрыярха ў Пушкіне.

Ці гэтыя скандалы і незадавальненьне царквой, якое нарастае сярод расейцаў, прывядзе да таго, што зьменшыцца падтрымка ўладаў ды Пуціна? Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Паўла Ўсава.

Слухаце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт