Logo Polskiego Radia
Print

У чым заключаецца сіла сёньняшніх папулістаў?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.05.2019 15:11
Папулісцкія партыі паўсталі ў выніку індывідуалізацыі й шырокіх свабод.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnepixabay.com/B_Me/CCO

Папулісцкія сілы многіх краін, у тым ліку і ў Польшчы (партыю "Права і справядлівасьць" таксама лічаць папулісцкай), спадзяюцца забраць уладу ў Эўрапейскім Зьвязе з рук "лібэралаў".

У чым заключаецца сіла сёньняшніх папулістаў, гэтым пытаньнем задаецца тыднёвік "Polityka".

На старонках выданьня чытаем: Партыі й арганізацыі носяць папулісцкі характар, калі яны ідэалізуюць просты народ, паказваюць сябе заступнікам яго, дамагаюцца выключэньня некаторых груп з нацыянальнай супольнасьці (па розных прычынах), у зносінах з выбаршчыкамі абмяжоўваюцца да некалькіх вузкіх тэм (напр., міграцыя, бясьпека) і падпарадкоўваюць сваю партыю ці арганізацыю аднаму лідэру (пераважна гэта мужчына). Папулісты падтрымліваюць дэмакратыю, аднак, ня лічаць, што дэмакратыя гэта канстытуцыйны лад, а найперш ніяк не абмежаваная ўлада бальшыні.

Папулісцкія партыі паўсталі ў выніку індывідуалізацыі й шырокіх свабод, якія ў Эўропе сталі разьвівацца ў 60-тыя гады. Да гэтага аўтарытэтам быў касьцёл, прафсаюзы абаранялі правы рабочых, а вялікая сям'я ахоўвала грамадзяніна ад галечы і дапамагала ў хваробе. Цяпер у людзей больш незалежнасьці, свабоды, але зьнікла пачуцьцё бясьпекі й прыналежнасьці, цяпер усяго гэтага грамадзянін чакае ад дзяржавы, то бок, ад палітыкаў.

Тыя, каму шанцуе ў жыцьці, задаволеныя свабодай і новымі магчымасьцямі да моманту, пакул ім перастане шанцаваць, але частка ў такіх умовах ня ўмее жыць, яны сумуюць за старым, менш свабодным, але ўстойлівым парадкам. І гэта для іх паўсталі права-папулісцкія партыі. Яны прыцягваюць людзей у сярэднім узросьце і старэйшых, з вёсак і малых гарадоў, якім не падабаюцца новыя моды, якія адчуваюць пагрозу ад эманцыпацыі жанчын, гомасэксуалаў і сумуюць па тых часах, калі праблемы можна было вырашыць з партыйным сакратаром, кіраўнком райвыканкаму, ці з ксяндзом.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт