Logo Polskiego Radia
Print

Радыюс расейскай прапаганды няспынна пашыраецца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.05.2019 15:17
Аднак, частка лібэральных элітаў надта часта паддаецца спакусе запісаць усё на рахунак Расеі.
Wikipedia

Расея імкнецца дэстабілізаваць захад праз свае дзеяньні ў буйных краінах. Масква выкарыстоўвае дзеля гэтага сур’ёзныя праблемы заходніх грамадзтваў - піша „Rzeczpospolita”.

Расея акуратна падтрымлівае добрыя кантакты і дае фінансавую падтрымку многім партыям эўрапейскіх правых сіл.

Аднак, справа ня толькі ў фінансавай падтрымцы. У праграмах многіх правых партый унесены прапановы, якія вельмі на руку расейскім інтарэсам. Гэта непрыхільнасьць да НАТО, да ЗША, аслабленьне сувязяў паміж краінамі ЭЗ. Напрыклад, у Польшчы „Канфэдэрацыя” хоча вывесьці краіну з ЭЗ, выступае супраць прысутнасьці амэрыканьскіх салдат у Польшчы, а таксама распаўсюджвае антысэміцкую рыторыку.

Адначасова актыўнасьць Расеі пачынаюць дэманізаваць. Кожную трывожную сытуацыю прыпісваюць расейцам. Гэта праўда, іх уплыў ніколі ня быў настолькі вялікі як цяпер. Аднак, частка лібэральных элітаў надта часта паддаецца спакусе запісаць усё на рахунак Расеі. Ня Пуцін прыдумаў антызьвязаўскія партыі, ня Пуцін загадаў элітам ЭЗ адыходзіць ад хрысьціянскіх каранёў, што ў выніку паглыбляе крызыс эўрапейскай ідэнтычнасьці, і г.д. Гэта рэальныя праблемы Захаду.

Сёньня праблемай ЭЗ не зьяўляюцца адны толькі правыя ці крайне правыя партыі. Некалькі дзён таму міністры краін-чальцоў Рады Эўропы вырашылі вярнуць Расеі права голасу ў Радзе. Гэтае права было забрана ў Расеі за Крым і за Данбас. Нічога ў гэтай справе не зьмянілася, а нават больш - Масква пачала выдаваць свае пашпарты насельніцтву сэпаратысцкіх рэгіёнаў. Такім чынам Рада Эўропы дала прэмію Расеі.

Таксама Nord Stream 2 будуе не нямецкая партыя-прыхільніца Расеі АфД, а кіроўная ў Нямеччыне партыя Ангелы Мэркель.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт