Журналісты раскрываюць палітыкаў-пэдафілаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
24.05.2019 15:02
Абмежаваньне расьсьледаваньня толькі да выпадкаў у Касьцёле, не дапаможа ахвярам вычварэнцаў іншых прафэсій.
Плякат да фільму Т. Сэкельскага "Толькі не кажы нікому"фота: матэрыялы для прэсы
Ад часу гучнага фільму братоў Сэкельскіх пра ахвяр ксяндзоў пэдафілаў у каталіцкім касьцёле у Польшчы гэтая тэма кожны дзень зьяўляецца ў польскіх СМІ.
„Gazeta Polska Codziennie” паведамляе, што раскрыла інфармацыю пра чатырох палітыкаў апазыцыйнай «Грамадзянскай плятформы», якія атрымалі прысуды за пэдафілію.
Лідэр гэтай партыі Гжэгаж Схэтына разам з іншымі апазыцыйнымі партыямі патрабуюць стварэньня дзяржаўнай камісіі, якая будзе дасьледаваць праблемы пэдафіліі ў Каталіцкім касьцёле. Газэта піша, што апазыцыя ня слухае аргумэнтаў, што выпадкі злачыннага выкарыстоўваньня дзяцей датычаць усіх прафэсійных і грамадзкіх груп. І нават калі улічыць дадатковы маральны цяжар злачынства, зьдзейсьненага духоўнай асобай, то абмежаваньне расьсьледаваньня і рэакцыі дзяржавы толькі да выпадкаў у Касьцёле, не дапаможа ахвярам вычварэнцаў іншых прафэсій.
„Gazeta Polska Codziennie” выяўляе чатырох палітыкаў «Грамадзянскай плятформы», якія атрымалі правамоцныя прысуды за сэксуальнае выкарыстоўваньне дзяцей. Сярод іх дэпутат муніцыпальных уладаў варшаўскага раёну Прага-Поўнач. 24-гадовы дэпутат быў прысуджаны да паўтара году пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 4 гады за знойдзеныя ў яго 3 тысячы здумкаў і фільмаў з дзіцячай парнаграфіяй і сэксуальны шантаж.
яс