Logo Polskiego Radia
Print

"Справа Патаповіча сьведчыць пра неадэкватнасьць міліцыі"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.05.2019 16:51
  • люстэрка 22.05.mp3
Палітоляг П. Усаў камэнтуе падзеі апошняга часу - суіцыд Я. Патаповіча, перамовы па бруднай нафце, патрабваньні МВФ.
youtube.com/screen

Самай гучнай грамадзкай справай у Беларусі на працягу апошніх тыдняў стала забойства (або самагубства) лейтэнанта міліцыі з Магілёва. Жыхары краіны губляюцца ў здагадках, як было на самой справе, і сталі яшчэ менш верыць міліцыі. У сваю чаргу прадстаўнікі Беларусі і Расеі спрабавалі дамовіцца аб кампэнсацыі за пастаўкі няякаснай расейскай нафты ў Беларусь, а Міжнародны валютны фонд вярнуўся да пытаньня платы за жыльлёва-камунальныя паслугі.

Паводле афіцыйнай вэрсіі сьледзтва, магілёўскі даішнік Яўген Патаповіч зьдзейсьніў самагубства. Нагадаем, міліцыянт зьнік 16 траўня, пасьпеўшы паведаміць, што яго захапілі невядомыя «неславянскай зьнешнасьці». Пачатковая вэрсія – забойства, міліцыя затрымала сотні цыганоў у Магілёве ў сувязі са справай. Пазьней аказалася, што ўсё ж такі гэта быў суіцыд. На думку палітоляга, нашага аглядальніка Паўла Усава, ёсьць шмат незразумелых дэталяў у гэтай справе, а рэпутацыя міліцыі ўпала яшчэ ніжэй.

П. Усаў: Або мы маем дачыненьне з неадэкватнымі дзеяньнямі сьледчага камітэту (што ня раз здаралася ў нашай гісторыі), які заяўляе, што міліцыянт зьдзейсьніў самагубства ў наручніках і без штаноў, або гэта неадэкватнасьць самога супрацоўніка праваахоўных органаў, тады ўзьнікае пытаньне пра псыхалягічных стан нашай міліцыі, пра кантроль гэтага стану. Акрамя таго, неадэкватнымі трэба назваць дзеяньні міліцыі пасьля паведамленьня, што Патаповіч быў скрадзены. Нагадаю, што гэта справакавала вельмі жорсткія, неправавыя дзеяньні ў дачыненьні супольнасьці цыганоў Магілёва. Гэтая справа, камэнтары з боку людзей паказалі, наколькі беларускія грамадзяне не давяраюць міліцыі, а часам нават ненавідзяць яе. Справа будзе патрабаваць новага дасьледаваньня.

Прыкладна месяц таму з Расеі пачала паступаць у Беларусі забруджаная нафта (па невядомых прычынах). У выніку было пашкоджанае абсталяваньне на беларускім нафтаперапрацоўчым заводзе, спыніўся транзыт нафты ў напрамку Польшчы і Ўкраіны. На працягу апошняга тыдня адбываліся перамовы па гэтым пытаньні паміж прадстаўнікамі Беларусі і Расеі. Паводле падлікаў беларускіх экспэртаў, Беларусь страціла звыш 130 мільёнаў даляраў, а расейскія спэцыялісты кажуць пра 100 мільёнаў страт. Ці ўдасца дамовіцца наконт кампэнсацыі і якая магла быць прычына забруджаньня нафты, ці гэта быў сабатаж?

Міжнародны валютны фонд лічыць, што ў Беларусі трэба правесьці глыбокую рэформу дзяржсэктара, а тарыфы на ацяпленьне павышаць. Пра гэта заявіў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Жак Міньян. Вяртаецца пытаньне тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі, якія надта нізкія, ад павышэньня іх МВФ раней ставіў у залежнасьць выдзяленьне крэдыту для Беларусі.

Падрабязны камэнтар Паўла Ўсава – у далучаным гукавым файле

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт