Кульмінацыяй перадвыбарчай кампаніі ў Польшчы стаў ідэалягічны канфлікт
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.05.2019 11:02
Фільм пра пэдафілію ў каталіцкім касьцёле аказаў вялізны ўплыў на грамадзкую думку ў Польшчы.
Плякат да фільму Т. Сэкельскага "Толькі не кажы нікому"фота: матэрыялы для прэсы
З 11 траўня – дня прэм’ернага паказу фільму братоў Сэкельскіх пра выпадкі сэксуальнага выкарыстаньня непаўналетніх польскімі каталіцкімі сьвятарамі няма выданьня, якое б не прысьвячала дадзенай тэме ўвагі. Канешне, пункт гледжаньня розны ў залежнасьці ад сьветапогляду рэдакцыі, але ў адным няма сумненьняў – фільм аказаў вялізны ўплыў на грамадзкую думку ў Польшчы. Ян Ракіта ў тыднёвіку «Sieci» піша, што кульмінацыяй сёлетняй перадвыбарчай кампаніі (у нядзелю выбары дэпутатаў Эўрапарлямэнту) стаў вялікі ідэалягічны канфлікт за касьцёл і рэлігію. СМІ бамбардзіруюць жыхароў краіны крайне эмацыйнай прапагандай, змагаюцца за тое, хто прадставіць сябе больш шакаваным, чым іншыя і запрапануе нейкую больш радыкальную ідэю барацьбы з пэдафіліяй.
На фінале кампаніі палітычныя партыі стараюцца выкарыстаць гэтую эмацыйную барацьбу, абвінавачваючы сваіх палітычных сапернікаў у тым, што менавіта яны былі больш паблажлівымі ў адносінах да ксяндзоў, якія выкарыстоўвалі дзяцей.
У сваю чаргу дэпутаты кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» так пасьпяшаліся з абвастрэньнем пакараньня за пэдафілію, што прынялі закон, які спэцыялісты называюць памылкай. Справу апісвае «Dziennik Gazeta Prawna». Гаворка ідзе пра ўвядзеньне паправак і дапаўненьняў у Крымінальны кодэкс, што адбылося на мінулым тыдні. У выніку за сэксуальнае злачынства ў адносінах дзяцей можа пагражаць нават 30 гадоў турмы. Кракаўскі Інстытут Крымінальнага Права падрыхтаваў экспэртызу дадзеных заканадаўчых актаў і знайшоў у іх 45 памылак. Меркаваньнем аднаго з аўтараў экспэртызы Мікалая Малэцкага, калі б закон пачаў дзейнічаць, ён бы пахіснуў юрыдычнай сыстэмай у Польшчы.
Sieci/Dziennik Gazeta Prawna/нг