Logo Polskiego Radia
Print

Магчыма, сёлетняе Басовішча будзе ўжо апошнім

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.05.2019 16:00
  • Басовішча.mp3
30 гадоў Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі радаваў аматараў беларускай рок-музыкі.
Басовішча- 2015Басовішча- 2015Я. Іванюк

"Гэта не было лёгкае рашэньне, – напісала ў заяве Лідзія Пякарская, член Галоўнай управы Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў. – Але трэба адвагі прызнацца самому сабе, што так будзе найлепш".

Найбольш верагодна, што Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі Басовішча, які апошнія 30-ці гадоў радаваў фанатаў беларускай рок-музыкі, у гэтым годзе адбудзецца ўжо апошні раз.

І.
І. Карпюк-Дамброўская
Рашэньнем сябраў Управы БАСу зусім не зьдзіўленая Ілёна Карпюк-Дамброўская, якая з Басовішчам зьвязаная ад многіх гадоў – яна была арганізатарам, удзельнікам у складзе розных рок-гуртоў і ў апошнім часе сябрам журы.

(слухайце, калі ласка, гутарку ў далучаным гукавым файле)

У пятніцу ў Менску адбудзецца адбор маладых гуртоў, якія выступяць на юбілейным Фэстывалі Музыкі Маладой Беларусі Басовішча. А сам фэстываль пройдзе ва ўрочышчы Борык непадалёк Гарадка, што на Беласточчыне, 19-га і 20-га ліпеня.

Яраслаў Іванюк

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт